Выбух на Крымскім мосьце (2022)
Выбух на Крымскім мосьце — выбух на мосьце празь Керчанскую пратоку, які адбыўся 8 кастрычніка 2022 году а 6:07.
Выбух на Крымскім мосьце | |
Паштовая марка Ўкраіны «Крымскі мост на біс» | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Месца | Крымскі мост (Аўтаномная Рэспубліка Крым) |
Тып катастрофы | транспартная |
Прычына | выбух |
Дата | 8 кастрычніка 2022 (2 гады таму) |
Час | 6:07 (UTC+2) |
Наступствы | |
Загінулі | 3 |
Каардынаты | 45°18′4″ пн. ш. 36°30′45″ у. д. / 45.30111° пн. ш. 36.5125° у. д.Каардынаты: 45°18′4″ пн. ш. 36°30′45″ у. д. / 45.30111° пн. ш. 36.5125° у. д. |
Выбух на Крымскім мосьце | |
На праезнай частцы Крымскага моста прагрымеў выбух, у выніку якога загінулі 3 чалавекі. Таксама загарэліся 7 вагонаў з палівам чыгуначнага саставу, які праходзіў побач, у выніку чаго на паралельным чыгуначным мосьце ўзьнік моцны пажар, абрынуліся 2 паўсэкцыі аўтамабільнага моста[1].
Расейскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што выбух выклікаў цяжкавік. Уладзімер Канстантынаў, усталяваны Расеяй лідэр у Крыме, абвінаваціў у адказнасьці Ўкраіну. Па стане на 8 кастрычніка 2022 году ні Ўкраіна, ні Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы не выступалі з афіцыйнай заявай аб інцыдэнце. Высокапастаўленыя ўкраінскія чыноўнікі раней заяўлялі, што мост будзе законнай цэльлю для ракетнага ўдару.
Перадумовы
рэдагавацьМост, які злучае Крым і Кубань(uk), пачалі будаваць у лютым 2016 году, пасьля расейскай акупацыі й анэксыі паўвострава. расейскія ўлады назвалі будаўніцтва моста «гістарычнай місыяй», адной з ключавых задач для «канчатковага аб’яднаньня Крыма з Раіяй». У маі 2018 году быў адкрыты аўтамабільны мост, а ў сьнежні 2019 году ўведзены ў эксплюатацыю чыгуначны мост.
У 2022 годзе, з пачаткам расейскага ўварваньня, мост выкарыстоўваўся для забесьпячэньня Ўзброеных сілаў Расеі на паўднёвым тэатры ваенных дзеяньняў расейска-ўкраінскай вайны.
Украінскія чыноўнікі й вайскоўцы неаднаразова заяўлялі пра намер зьнішчыць Крымскі мост, разглядаючы яго як законную ваенную цэль.[2] Так, у жніўні 2022 году дарадца прэзыдэнцкай адміністрацыі Міхаіл Падоляк заявіў у інтэрв’ю The Guardіan: «Гэта незаконнае будаўніцтва й асноўныя вароты для забесьпячэньня расейскай арміі ў Крыме. Такія аб’екты павінны быць зьнішчаны».[3] Генэрал-маёр Узброеных сілаў Украіны Дзьмітрый Марчанка заявіў, што мост стане «мэтай нумар адзін», як толькі ва украіны зьявіцца зброя для нападу на яго.
Падзея
рэдагаваць8 кастрычніка 2022 году на праезнай частцы Крымскага моста з боку Таманскага паўвострава прагрымеў выбух. У прэс-службе Крымскай чыгункі заявілі, што ў 6:05 абсталяваньне паказала памылку на чыгуначным пуці на чыгуначнай частцы моста, і ў хвасьце грузавога цягніка загарэлася цыстэрна. У выніку выбуху разбурана некалькі пралётаў праезнай часткі, спынены аўтамабільны й чыгуначны рух.[4]
Першапачаткова называліся дзьве магчымыя прычыны пажару: выбух цыстэрны на чыгуначным участку моста й выбух аўтамабіля, верагодна, грузавіка, на дарожным участку. Пра гэта паведамляе Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт быў падарваны грузавік, у выніку чаго загарэліся сем чыгуначных цыстэрнаў з палівам.
Адказнасьць за выбух ніхто не ўзяў, а ўкраінскія СЬМІ Українська правда й УНІАН са спасылкай на ўласныя крыніцы заяўляюць, што гэта была апэрацыя Службы бясьпекі Ўкраіны.[5][6]
Рэакцыі
рэдагавацьУкраінская
рэдагавацьАфіцыйны акаўнт украінскага ўрада ў Твітэры напісаў у адказ на пажар «sick burn» (па-беларуску: «хворы апёк»), а дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падоляк назваў шкоду «пачаткам»: «Крым, мост, пачатак. Усё незаконнае павінна быць зьнішчана, усё скрадзенае павінна быць вернута ва Ўкраіну, усё расейскае акупацыйнае павінна быць выгнана».[7]
Мінабароны Ўкраіны параўнала разбурэньне Крымскага моста са зьнішчэньнем крэйсера «Масква», напісаўшы: "Ракетны крэйсер «Масква» і Керчанскі мост — два сумна вядомыя сымбалі расейскай улады ва ўкраінскім Крыме — апусьціліся: «What’s next, Russkies?» (па-беларуску: «Што далей, расейцы?»).[8][9][10]
Дырэктар Укрпошты Ігар Сьмілянскі анансаваў выпуск новага набору марак, прысьвечанага гэтай падзеі.
Monobank(uk), другі па велічыні банк Украіны абвясьціў аб выпуску новай дэбетавай карты з мостам.[11]
Старшыня РНБА Аляксей Данілаў апублікаваў у сацьсетках відэа з моста, а таксама відэа, на якім Мэрылін Манро сьпявае «Happy birthday, Mr President» (па-беларуску: «З днём нараджэньня, спадар Прэзыдэнт»).[12] Выбух прагрымеў праз дзень пасьля дня нараджэньня прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.[13]
Расейскія
рэдагавацьрасейскія акупацыйныя ўлады Крыму абвінавацілі ў адказнасьці ўкраінскі бок. Прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава абвінаваціла «кіеўскі рэжым» у тэрарызьме, а дэпутат Дзярждумы Андрэй Гурулёў заклікаў галоўнакамандуючага «да жорсткага адказу».
У красавіку экс-прэзыдэнт і намесьнік Рады бясьпекі Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў: «Адзін з украінскіх генэралаў казаў пра неабходнасьць удару па Крымскім мосьце. Я спадзяюся, што ён разумее, што будзе мэтай у адказ».[14]
Міжнародная
рэдагаваць- — Міністар замежных справаў Эстоніі Ўрмас Рэйнсалу вітаў выбух і выказаў здагадку, што за ім стаяў украінскі сьпецназ, нагадаўшы, што украінскія ўлады даўно называлі Крымскі мост магчымай цэльлю для ўдару.[15]
- — Польскі дэпутат Эўрапарлямэнта Роберт Бедрань сказаў: «Бальзам для сэрца, тым больш што ўчора быў дзень нараджэньня Пуціна. Добра, што Пуцін атрымаў такі падарунак. Я спадзяюся, што ён атрымае больш. Украінцы зьнішчаюць незаконную інфраструктуру Расеі [у акупаваным Крыме]».[16][17]
Наступствы
рэдагавацьМінтранс РФ паведаміў аб аднаўленьні паромнай пераправы праз Керчанскі праліў, якая працавала да будаўніцтва Крымскага моста.[18] Крым першапачаткова ўвёў абмежаваньні на продаж прадуктаў і паліва. Праз дзьве гадзіны стала вядома аб зьняцьці абмежаваньняў у Сэвастопалі.[19]
Крымскі мост зьяўляецца важнай часткай транспартнага злучэньня Расеі з Крымам для паўднёвага тэатра ваенных дзеяньняў расейска-ўкраінскай вайны. Чакаецца, што частковае разбурэньне Крымскага моста прывядзе да ўзмацненьня праблем з забесьпячэньнем расейскіх войскаў у акупаваным Крыме й ва ўсёй паўднёвай частцы Ўкраіны. Акрамя таго, з закрыцьцём моста мясцовым жыхарам становіцца цяжэй пакінуць Крым, хоць застаюцца іншыя шляхі, у тым ліку парты.[20]
Ня менш важны для Крамля сымбальічны характар разбурэньня. Адкрыцьцё моста ў 2018 годзе лічылася адным з найвялікшых дасягненьняў Пуціна. Пасьля расейскага ўварваньня ў 2022 годзе збудаваньне было адным з найбольш ахоўных аб’ектаў.[21] За тыдзень да выбуху быў падпісаны ўказ аб Шаблён:Нп5, пасьля чаго Расея працягвала пагражаць Украіне ядзернай зброяй у выпадку нападу на аб’екты на анексаваных тэрыторыях.[22]
Расьсьледаваньне
рэдагавацьПа распараджэньні Пуціна для расьсьледаваньня абставінаў выбуху была створана спэцыяльная камісыя, у якую ўвайшлі прадстаўнікі МНС, Мінтранса, ФСБ, МУС і Нацгвардыі. Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце выбуху.[23] Прадстаўнікі спэцслужбаў зьвярнулі ўвагу на зьмену, якая не змагла выявіць грузавік з выбухоўкай, нягледзячы на ўсталяваныя на пад’езьдзе да моста комплексы для назіраньня за падазронымі грузамі.[24]
Як паведамляе Сьледчы камітэт Расеі, у выніку выбуху загінулі тры чалавекі, у тым ліку мужчына й жанчына, якія знаходзіліся побач з грузавіком.[25]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Crimean bridge fire: Blaze erupts on only bridge linking peninsula to Russia (анг.)
- ^ A bridge to Crimea is a vital Russian link, and a potential Ukrainian target
- ^ Ukraine aiming to create chaos within Russian forces, Zelenskiy adviser says
- ^ Взрыв на Крымском мосту. Движение остановлено. Часть автомобильного моста обрушилась. Это произошло на следующий день после дня рождения Путина
- ^ Security Service of Ukraine behind explosion on Crimean bridge (анг.)
- ^ Украинские СМИ со ссылкой на источник сообщили, что взрыв на Крымском мосту — операция СБУ
- ^ Crimean bridge: Explosion is 'the beginning', says Zelensky adviser (анг.)
- ^ Key Bridge Linking Crimea to Russia Damaged as Truck Bomb Goes Off; Ukraine Says 'What's Next, Russkies?' (анг.)
- ^ Міноборони про Кримський міст: «Що далі на черзі, росіяни?» (укр.)
- ^ Crimean bridge: Excitement and fear in Ukraine after bridge blast
- ^ Crimean bridge: Excitement and fear in Ukraine after bridge blast
- ^ Blast damages Crimea bridge central to Russia war effort (укр.)
- ^ Why is the Kerch Bridge important for Russia and Ukraine?
- ^ Impact of Kerch bridge blast will be felt all the way to the Kremlin Праверана 2022-10-08 г.
- ^ "С днем рождения, Путин?" Рейнсалу: Эстония приветствует подрыв Крымского моста
- ^ Gorące komentarze po wybuchu na moście Krymskim. "W Rosji Putina rozpada się wszystko" | Wiadomości Radio ZET (пол.)
- ^ "Взрыв на Крымском мосту. Что о нем говорят в России и Украине Первые реакции"
- ^ Взрыв на Крымском мосту. Движение остановлено. Часть автомобильного моста обрушилась. Это произошло на следующий день после дня рождения Путина
- ^ В Крыму начали вводить ограничения на продажу продуктов и топлива (рас.) Important Stories
- ^ Impact of Kerch bridge blast will be felt all the way to the Kremlin (анг.) Праверана 2022-10-08 г.
- ^ Destroy the Crimean Bridge: how it is protected, how much it is needed and what it will give Defense Express (укр.) Праверана 2022-10-08 г.
- ^ Impact of Kerch bridge blast will be felt all the way to the Kremlin (анг.) Праверана 2022-10-08 г.
- ^ Вибух на Кримському мосту: в Росії відкрили кримінальне провадження (укр.) Праверана 2022-10-08 г.
- ^ Росіяни не можуть зрозуміти, як вантажівка з вибухівкою заїхала на Кримський міст (укр.) Праверана 2022-10-08 г.
- ^ Вибух на Кримському мосту: Загинули щонайменше троє людей (укр.) Праверана 2022-10-08 г.