Крымскі мост
аўтамабільна-чыгуначны мост празь Керчанскую пратоку
Крымскі мост — аўтамабільна-чыгуначны мост празь Керчанскую пратоку, адчынены ў траўні 2018 году.
Крымскі мост | |
рас. Крымский мост | |
2022 год | |
Іншыя назвы | Керчанскі мост |
---|---|
Статус | пашкоджаны |
Тып | мост |
Месцазнаходжаньне | Керчанская пратока |
Замоўца | Управа фэдэральных аўтадарог «Тамань» |
Уладальнік | Фэдэральнае дарожнае агенцтва Расеі |
Пачатак будаўніцтва | люты 2016 году |
Сканчэньне будаўніцтва | сьнежань 2019 году |
Дата адкрыцьця | 15 траўня 2018 (6 гадоў таму) |
Вышыня | 80 м |
Дыямэтар | 23,1 м |
Умяшчальнасьць | 4 паласы |
Галоўны падрадчык | «Будгазмантаж» |
Кошт будаўніцтва | 227,92 млрд рас.руб. |
Праектавальнік канструкцыі | «Дзіпрабудмост — Санкт-Пецярбург» |
Колькасьць аддзелаў | 595 апораў |
Каардынаты | 45° пн. ш. 36° у. д. / 45° пн. ш. 36° у. д.Каардынаты: 45° пн. ш. 36° у. д. / 45° пн. ш. 36° у. д. |
Крымскі мост |
Злучыў акупаваны Расеяй украінскі Крым і Краснадарскі край Расеі. Яго працягласьць склала 19 км. Будаўніцтва доўжылася зь лютага 2016 году. Налічваў па 2 паласы руху аўтатранспарту на 595 апорах. У сьнежні 2019 году скончылі будоўлю чыгуначнай часткі моста[1].
8 кастрычніка 2022 году адбыўся выбух, які абарваў 2 паўсэкцыі аўтамабільнага моста. 17 ліпеня 2023 году адбыўся паўторны падрыў, у выніку якога абвалілася дарожнае палатно каля 145-й апоры з боку Краснадарскага краю[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Крымскі мост праз Керчанскі праліў афіцыйна адкрыты // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 траўня 2018 г. Праверана 26 ліпеня 2023 г.
- ^ Рух транспарту па Крымскім мосьце спынілі з-за надзвычайнага здарэньня // Газэта «Зьвязда», 17 ліпеня 2023 г. Праверана 26 ліпеня 2023 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |