Керчанская пратока
Керчанская пратока (крымскатат. Keriç boğazı, Керыч богъазы; укр. Керченська протока) — пратока, якая належыць акваторыі Азоўскага мора і злучае яго з Чорным морам.
Заходнім берагам праліва зьяўляецца Керчанскі паўвостраў Крыма, усходнім — Таманскі паўвостраў. Пратока зьяўляецца мяжой паміж Эўропай і Азіяй. Шырыня пратокі - ад 4,5 да 15 кілямэтраў. Найбольшая глыбіня - 18 метраў. Найважнейшы порт - горад Керч.

У канцы XVIII — пачатку XX стагодзьдзяў пратоку таксама называлі Таўрычнай, Енікальскай, Керч-Енікальскай. Старажытныя грэкі называлі яго Баспор Кімэрыйскай (грэц: Βόσπορος Κιμμέριος), дзе Βόσπορος гэта «каровіны брод», а Κιμμέριος дадзена па імені старажытнага народа кімэрыйцаў. У іншых крыніцах называўся Кімэрыйскі Басфор (Басфор Кімэрыйскі).