Выбары ў Эўрапарлямэнт 2014 году
Вы́бары ў Эўрапе́йскі парля́мэнт 2014 году — восьмыя па ліку выбары дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, што адбываліся ва ўсіх краінах Эўрапейскага Зьвязу з 22 па 25 траўня 2014 року. Гэта першыя выбары, у якіх партыя з найбольшай колькасьцю галасоў зможа дэлегаваць кандыдата на пост прэзыдэнта Эўракамісіі. Сярод іх — Жан-Клёд Юнкер ад Эўрапейскай народнай партыі, Мартын Шульц ад Партыі эўрапейскіх сацыялістаў, Гі Вэргафстат ад Альянсу лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу, Ска Кельлер і Жазэ Бавэ супольна ад Эўрапейскай партыі зялёных і Алексыс Цыпрас ад Партыі эўрапейскіх левых.
← 2009 2019 →
| |||||
Выбары ў Эўрапарлямэнт | |||||
22—25 траўня 2014 | |||||
Кандыдат | Жан-Клёд Юнкер | Мартын Шульц | Гі Вэргафстат | ||
---|---|---|---|---|---|
Партыя | Эўрапейская народная партыя | Партыя эўрапейскіх сацыялістаў | Альянс лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу | ||
Папярэдняя колькасьць месцаў | 265 | 184 | 84 | ||
Кандыдат | [[Жазэ Бавэ і Ска Кельлер]] | Алексыс Цыпрас | |||
Партыя | Эўрапейская партыя зялёных | Альянс эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаў | Эўрапейскія левыя | ||
Папярэдняя колькасьць месцаў | 55 | 54 | 35 | ||
Іншыя кандыдаты | Эўропа за свабоду і дэмакратыю (32 мандаты), 27 незалежных дэпутатаў, Пірацкая партыя, Эўрапейская дэмакратычная партыя | ||||
Выбарчыя акругі Эўразьвязу |
Выбары адбываліся ва ўсіх 28 краінах ЭЗ. Першымі галасавалі грамадзяне Вялікай Брытаніі і Нідэрляндаў — 22 траўня. Наступнага дня галасавалі жыхары Ірляндыі. У Чэхіі выбары адбываліся цягам двух дзён 23—24 траўня. 24 траўня яны праходзілі ў Латвіі, Мальце ды Славаччыне. У рэшце краінаў (Аўстрыя, Баўгарыя, Бэльгія, Вугоршчына, Гішпанія, Грэцыя, Данія, Італія, Кіпр, Летува, Люксэмбург, Нямеччына, Партугалія, Польшча, Румынія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Швэцыя ды Эстонія) галасаваньне адбывалася ў нядзелю 25 траўня.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВыбары ў Эўрапарлямэнт 2014 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў