Ву́ткі[1]вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іскага сельсавету.

Вуткі
трансьліт. Vutki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Іскі
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 7 чал.
колькасьць двароў: 5
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222445
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′56.0″ пн. ш. 26°45′9.0″ у. д. / 54.648889° пн. ш. 26.7525° у. д. / 54.648889; 26.7525Каардынаты: 54°38′56.0″ пн. ш. 26°45′9.0″ у. д. / 54.648889° пн. ш. 26.7525° у. д. / 54.648889; 26.7525
Вуткі на мапе Беларусі ±
Вуткі
Вуткі
Вуткі
Вуткі
Вуткі
Вуткі

Гісторыя

рэдагаваць

Паселішча вядомае з 1789 году як вёска ў маёнтку Сьпягла ва ўласнасьці Аляіза Сулістроўскага.

У пачатку 20-га стагодзьдзя 111 жыхароў, зь іх 55 мужчын. Ім належала 61 дзесяціна зямлі. У 1921― 1932 вёска знаходзілася ў складзе Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва Польскай Рэспублікі, у Іскай гміне, пазьней у складзе гміны Куранец[2][3][4][5].У 1932—1939 годзе — вёска ў Войстамскай вясковай гміне Вялейскага павету. 18 двароў, 86 жыхароў. У 1940 — у складзе Куранецкага раёну Вялейскай вобласьці БССР.

У 1950 годзе ўтворана вытворчая брыгада калгасу імя Калініна (з 1957 — «Рассьвет»). Цэнтар калгасу — вёска Іжа.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2003 год — 6 двароў, 12 жыхароў
  • 2012 год — 5 двароў, 7 жыхароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. ^ https://web.archive.org/web/20220427214757/https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
  4. ^ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665
  5. ^ Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.