Вусаў (вёска)
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Ву́саў[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 7 км на паўднёвы ўсход ад Грабянёў, за 10 км на поўдзень ад Стадолічаў, за 24 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Вусаў уваходзіць у склад Грабянёўскага сельсавету.
Вусаў | |
трансьліт. Vusaŭ | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Грабянёўскі |
Вышыня: | 152 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 10 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228852051 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°38′27″ пн. ш. 28°31′36″ у. д. / 51.64083° пн. ш. 28.52667° у. д.Каардынаты: 51°38′27″ пн. ш. 28°31′36″ у. д. / 51.64083° пн. ш. 28.52667° у. д. |
± Вусаў |
Гісторыя
рэдагавацьВядомы з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 6 жыхароў. Адселена ў сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 42 двары, каля 280 жыхароў; 1917 год — 51 двор, 325 жыхароў; 1940 год — 89 двароў, 430 жыхароў; 1998 год — 9 двароў, 18 жыхароў; 1999 год — 19 жыхароў; 2000 год — 9 двароў, 17 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 10 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьДзейнічае калгас імя Леніна.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 215
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.