Вянок (зборнік)
«Вяно́к» — адзіны прыжыцьцёвы зборнік вершаў беларускага паэта Максіма Багдановіча, выдадзены ў Вільні 14 лютага 1913 году «Беларускім выдавецкім таварыствам» у друкарні Марціна Кухты накладам 2000 асобнікаў.
Вянок | |
па-беларуску: Вянок | |
Аўтар: | Максім Багдановіч |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1909—1912 |
Публікацыя: | 14 лютага 1914 |
Выдавецтва: | Марцін Кухта |
Электронная вэрсія |
Зборнік зьмяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, разьмешчаныя на 120 старонках, якія былі аб’яднаныя па цыклях: «Малюнкі і сьпевы», «Думы» і «Мадонны». У лістах да выдаўцы былі меркаваньні дапоўніць «Мадоннаў» нізкай «Каханьне і сьмерць» (13 вершаў) і да 5 перакладаў зь нізкі «Старая спадчына» дадаць 22 пераклады вершаў францускага дэкадэнта Поля Вэрлена і ўтварыць разьдзел «З чужой глебы». Аднак кніга выйшла без дапаўненьняў і без пасьляслоўя «Ізноў пабачыў я сялібы» да паэмы «Вэроніка»[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Данута Бічэль. Пакуль што адзіная // Наша вера, 3(25)/2003
Літаратура
рэдагаваць- Я. Плашчынскі. Кніга лірыкі, як мастацкае цэлае. «Вянок» М. Багдановіча. // Узвышша : часопіс. — 1927. — № 1. — С. 117—127.