Палац Бжастоўскіх (Вільня)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Бжастоўскіх
| |
Палац Бжастоўскіх
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′54″ пн. ш. 25°17′11″ у. д. / 54.68167° пн. ш. 25.28639° у. д.Каардынаты: 54°40′54″ пн. ш. 25°17′11″ у. д. / 54.68167° пн. ш. 25.28639° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Марцін Кнакфус[d] |
Статус | Ахоўная зона |
Палац Бжастоўскіх | |
Палац Бжастоўскіх на Вікісховішчы |
Палац Бжастоўскіх — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу Дамініканскай і Ўнівэрсытэцкай вуліцаў (дом 18/2). Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПра старажытнасьць камяніцы сьведчаць захаваныя ў яе сьценах фрагмэнты гатычнага муру. У канцы 1667 годзе будынак набыў і аднавіў дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Цыпрыян Бжастоўскі. 3 1760 году палацам валодаў пісар і рэфэрэндар Павал Ксавэры Бжастоўскі. Сучаснае барокавае аблічча будынак набыў па пажары 1748 году, калі ў 1769 годзе яго перабудавалі паводле праекту віленскага архітэктара Марціна Кнафкуса[1]. У 1772 годзе палац набыў падкаморы жамойцкі Якуб Нагурскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ 1802 годзе палац перайшоў да кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага, па ягонай сьмерці — да сына Ірынея Клеафаса[2]. У палацы па прыбыцьці ў Вільню пэўны час жыў прафэсар Ёган Пэтэр Франк з сынам Ёзэфам Франкам, якія пазьней перасяліліся ў дом на Вялікай вуліцы.
У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя ўласьнік палаца Міхал Агінскі здаваў у ім кватэры месьцічам. Адну зь іх займаў лекар і грамадзкі дзяяч Уладзіслаў Загорскі. У 1888—1890 гадох палац рэканструявалі паводле праекту архітэктара Кіпрыяна Мацулевіча.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1957 і 1982 гадох палац рэканструявалі: умацавалі яго канструкцыю, другі паверх прыстасавалі пад кватэры. Частку першага паверху заняла аптэка.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока і клясыцызму. Галоўны ўсходні фасад выгінаецца лініяй вуліцы. Яго сьцены падзяляюцца прафіляванымі карнізамі. Вокны другога паверху разьмяшчаюцца на няроўнай адлегласьці адно ад аднаго, дэкаруюцца ліштвамі і прафіляванымі трыкутнымі сандрыкамі ўверсе, рэльефамі з выявай галоў анёлаў і расьлінным матывам унізе. Налева ад цэнтру галоўнага ўсходняга фасаду месьціцца аркавы праезд, вылучаны парталам. Скляпеньні праезду цыліндрычныя і крыжовыя. Над аркай разьмяшчаецца рэльефны герб Нагурскіх. Дваровы фасад галоўнага корпуса аздабляецца пілястрамі і карнізамі. Першым і другім паверхамі ідзе барокавая галерэя, якая на другім паверсе складаецца з двух шырокіх і аднаго вузкага акна. Унізе акну адпавядае такой жа формы і блізкага памеру арка праезду[3].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі і графіка
рэдагаваць-
Я. Булгак, 1912 г.
-
Я. Булгак, 1914 г.
-
В. Гютлен, 1917 г.
-
Я. Булгак, 1937 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Герб Нагурскіх
-
Праезд
-
Выгляд з двара
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Čaplikas A. R. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. — Vilnius, 1998. P. 125—131.
- ^ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу, TUT.BY, 29 сакавіка 2011 г.
- ^ Stoma S. Bžostovskių rūmai // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. Т. 1. — Vilniu, 1988. P. 546—547.