Восіп Пажарскі

расейскі вайскавод беларускага паходжаньня

Во́сіп Фамі́ч Пажа́рскі (1866, цяпер Смаленская вобласьць, Расея — 1931, Белая Царква, цяпер Сэрбія) — расейскі вайскавод беларускага паходжаньня.

Восіп Пажарскі
2 ліпеня 18661931
Месца нараджэньня Смаленская губэрня, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Белая Царква, Каралеўства Югаславія
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя, Украінская дзяржава (1918), Данская рэспубліка (1919)
Род войскаў пяхота
Гады службы 1888—1920
Званьне генэрал-маёр
Частка 189-ы пяхотны рэзэрвовы Белгарайскі полк (1900—1904)
Камандаваў 176-ы пяхотны Перавалоцкі полк (1914—1916), 30-я пяхотная дывізія (1917—1918)
Бітвы/войны Бітва пры Саве-Рускай (1914)
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятой Ганны II ступені
Ордэн Сьвятой Ганны II ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава II ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава II ступені
Сувязі жонка Соф’я Яўгенаўна Шчарбачова
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пажарскі (неадназначнасьць).

На пачатку 1918 году пераўтварыў 4-ы армейскі корпус, што ўлучаў 3 дывізіі, укамплектаваныя жаўнерамі-беларусамі, у Беларускі армейскі корпус[1].

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і. У 1889 годзе скончыў Аляксандраўскую рэальную вучэльню ў Смаленску. У 1891 годзе — Казанскую пяхотную юнкерскую вучэльню. У званьні падпаручніка выпусьціўся ў Клязьмінскі рэзэрвовы батальён. У 1896 годзе ў званьні паручніка стаў загадваць ротай Клязьмінскага батальёна. У 1900 годзе атрымаў званьне штабс-капітана і перайшоў служыць у 189-ы пяхотны рэзэрвовы Белгарайскі полк. У 1904 годзе атрымаў званьне капітана і пазьней перайшоў у 176-ы пяхотны Перавалоцкі полк, што месьціўся ў месьце Зьвянігарадзе Кіеўскай губэрні. У 1910 годзе атрымаў званьне падпалкоўніка. У 1914—1916 гадах загадваў 176-м палком у ходзе Першай сусьветнай вайны. 2—11 верасьня (24—30 жніўня) 1914 году ў бітве пры Раве-Рускай (Каралеўства Галічыны і Ўладзімерыі, Аўстра-Вугоршчына) спрыяў захопу места, за што атрымаў званьне палкоўніка і ордэн сьвятога Георгія 4-й ступені. 4—10 кастрычніка (па ст.ст.) 1914 году пераправіўся праз раку Сян, дзе заняў вёску Новавесь, за што атрымаў залатую зброю «За храбрасьць». У красавіку 1916 году праз хваробу быў адлічаны ў запас. У ліпені 1916 году стаў загадваць батальёнам аховы Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве. У 1917 годзе загадваў марской дывізіяй Чарнаморскага флёту ў Севастопалі (Таўрыцкая губэрня).

23 ліпеня 1917 году ў званьні генэрал-маёра стаў загадваць 30-й пяхотнай дывізіяй(ru), утворанай у Менску. У студзені—лютым 1918 году быў старшынём Беларускай вайсковай камісіі пры штабе Румынскага фронту. На гэтай пасадзе пераўтварыў 4-ы армейскі корпус у Беларускі. Гэты корпус улучаў 3 дывізіі, укамплектаваныя жаўнерамі-беларусамі, у тым ліку 30-ю дывізію пад яго загадам.

У красавіку—сьнежні 1918 году служыў у войску Ўкраінскай дзяржавы. У студзені 1919 году залічаны ў запас Добраахвотніцкай арміі ў Таганрогу (Данская рэспубліка). У лістападзе 1919 году стаў камэндантам Харкава. 11 траўня 1920 году залічаны ў запас Расейскага войска Ўрангеля. У лістападзе 1920 году адплыў зь Севастопаля ў Канстантынопаль. Надалей пражываў у месьце Бела Црква (Каралеўства Югаславія).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Вячаслаў Бандарэнка. Дзіўны выбар // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2013. — № 204 (27569). — С. 4. — ISSN 1990-763x.