Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часьцей на Румынскім фронце
Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часьцей на Румынскім фронце — орган, які павінны быў стварыць беларускія вайсковыя часткі ў складзе войска Расейскай дзяржавы. Створаны 9 студзеня 1918 году загадам № 1332 памочніка галоўнага камандоўца арміямі Румынскага фронту генэралам ад інфантэрыі Шчарбачовым.
Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часьцей на Румынскім фронце | |
Беларуская Вайсковая Камісыя па арганізацыі Беларускіх вайсковых часьцей на Румынскім фронце | |
Дата ўтварэньня | 9 студзеня 1918 (106 гадоў таму) |
---|---|
Мэта | стварэньне беларускіх вайсковых частак |
Месцазнаходжаньне | Румынскі фронт |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Малдова |
Старшыня | Генэрал-маёр Восіп Пажарскі |
Сакратар | Паручнік Ленчыёні (Ленчыёлі) |
Дзейнічала на тэрыторыі Каралеўства Румыніі й Малдаўскае Рэспублікі. Падпарадкоўвалася Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе ў Менску і інтарнацыянальнай «Нацыянальна-тэрытарыяльнай дэмакратычнай арганізацыі фронту» з прадстаўнікоў-камісараў УНР, Армэніі, Малдовы, Польшчы, ад мусульман, Летувы, Эстоніі, ад казакаў, Грузіі, ад сыбіракоў. Беларусь прадстаўляў Павал Данатавіч Манцэвіч.
Дзейнасьць
рэдагаваць2 лютага 1918 году загадам № 1436 з 4-га Армейскага корпусу пачалося фармаваньне Беларускай дывізіі расейскага войска на тэрыторыі Малдаўскай Рэспублікі і Румыніі. Дывізію плянавалі перакінуць у лютым 1918 году ў Менск на дапамогу Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе дзеля барацьбы з польскімі баявікамі з мэтай распаўсюджаньня беларускай улады на ўсё места. Але не атрымалася. Дывізія была інтэрнаваная Каралеўствам Румыніяй.
Сябры
рэдагавацьСтаршыні камісіі
рэдагаваць- Генэрал-маёр Восіп Пажарскі (9 студзеня—17 студзеня 1918 году).
- Падпалкоўнік Бітэнбіндэр (Біттэнбіндэр[1]; з 24 лютага 1918 году).
Сакратары[a]
рэдагаваць- Паручнік 117-га пяхотнага Яраслаўскага палку Ленчыёні (Ленчыоні (Ленчыолі)[1]; 9 студзеня—17 студзеня 1918 году).
Сябры
рэдагаваць- Падпалкоўнік 4-га марскога палку Чуніхін (зь 9 студзеня1918 году).
- Штабс-капітан 481-га пяхотнага Мяшчэрскага палку Манцэвіч (зь 9 студзеня1918 году).
- Штабс-ротмістар 11-га Ізюмскага гусарскага палку Пажарскі (зь 9 студзеня1918 году).
- Паручнік 117-га пяхотнага Яраслаўскага палку Гаранскі (зь 9 студзеня1918 году).
- Старшыня франтавое Беларускай Рады па назначэньні апошняй (зь 9 студзеня1918 году).
- Падпалкоўнік Загароўскі (з 24 лютага 1918 году).
- Штабс-капітан Гарц (Гартц[1];з 24 лютага 1918 году).
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Алег Латышонак. «Жаўнеры БНР». 2009 г.
- С. К. Беларускія вайсковыя фармаваньні на б. румынскім фронце // Крывіч №2. 1923. С. 41-44. // на pawet.net
- Данілюк Тодар, успаміны. Спадчына №5 - 1995 С. 11-31