Вольга Абрамава

грамадзка-палітычная дзяячка, сацыёлаг, філёзафка

Вольга Міхайлаўна Абрамава (нарадзілася 19 верасьня 1953, Менск) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, сацыёляг, філёзаф.

Вольга Абрамава
Дата нараджэньня 19 верасьня 1953(1953-09-19)[1][2] (71 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак лектар, палітык, філёзаф, сацыёляг, палітоляг
Навуковая сфэра філязофія[1], сацыялёгія[3], паліталёгія[3] і палітыка[3]
Месца працы
Сябра ў Беларускае грамадскае аб'яднанне Яблык[d][1][2][4][…], Рух дэмакратычных рэформ[d][1][4] і Рух дэмакратычных рэформ Беларусі[d][1]
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1975). Кандыдат філязофскіх навук (1988), тэма дысэртацыі: «Гуманізм гвалтоўнае задачы сацыялістычнае рэвалюцыі». Выкладала ў Беларускім тэхналягічным інстытуце (1975-1991) і Менскім радыятэхнічным інстытуце (1991-1995[5]), дацэнт. Дырэктар дасьледчых праграм Нацыянальнага цэнтру стратэгічных ініцыятываў «Усход-Захад» (1995 і ад 1997), дырэктарам навуковых і адукацыйных праграм аналітычнага цэнтру «Стратэгія».

У грамадзка-палітычным жыцьці стала гуляць прыкметную ролю з канца 1980-х, выступаючы прыхільніцай увядзеньня дзяржаўнага дзьвюхмоўя і актыўнай суперніцай Закону аб мовах, прынятага Вярхоўным Саветам БССР 11-га скліканьня. Была сустаршынёй Руху дэмакратычных рэформаў Беларусі (1991—1994), сустаршынёй міжнароднага Руху дэмакратычных рэформаў, старшынёй Беларускага аб’яднаньня «Яблык». Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1996-2000), сакратар Камісіі па міжнародных справах. Падчас парлямэнцка-палітычнае крызы 1996 выступіла супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У 20002004 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня ад Усходняе выбарчае акругі № 106, сябар Сталай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях, дэпутацкай групы «Садзейнічаньне эканамічнаму разьвіцьцю».

У 20042008 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня ад Каліноўскай выбарчай акругі № 108, сябар Сталай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнту. Была адзінай дэпутатам, хто прагаласаваў супраць адмены льготаў.

У 2008 удзельнічала ў парлямэнцкіх выбарах, але не прайшла ў парлямэнт.

Узнагароджаная Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Актыўна выступае ў прэсе. Мае больш за 200 публікацыяў (артыкулы, брашуры, кнігі). Замужам, мае сына.

Вольга Абрамава ў адказ на пытаньне пра ацэнку палітыкі суседніх дзяржаваў у дачыненьні да Беларусі мяркуе, што Летува, Польшча, Украіна праводзяць палітыку, якая «ў доўгатэрміновым пляне не адпавядае іх нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам»[6].

  • Белорусско-российская интеграция: между симуляцией и реальностью. – ФРГ, 1998 (на нямецкай мове).
  1. ^ а б в г д е ё ж з Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. SiegieńBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 6. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. ^ а б в Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) (белар.)Беласток, Вільня: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
  3. ^ а б в Abramava, Vol‘ha Mìchajlaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ а б Bennett B. M. The Last Dictatorship in Europe. Belarus under Lukashenko (анг.)London: Hurst & Co., 2011. — P. 337. — 358 p. — ISBN 978-1-84904-167-6, 978-0-231-70280-5, 978-0-231-80072-3
  5. ^ Хто ёсць хто ў Беларусі / Укладальнікі: Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў, К. А. Заблоцкая, Г. В. Івуць, Л. Я. Кулажанка, В. А. Трыгубовіч, А. І. Фядута, В. А. Чуйко. — Вільня: 2007. — С. 6.
  6. ^ пад рэд. Валера Булгакава Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт. — Варшава: Выдавецтва ARCHE, 2006. — С. 193. — 258 с. — ISBN 83-89406-77-2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць