Войтавічы
Во́йтавічы[1] — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Войтавічы лац. Vojtavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва: | 3 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231338 |
СААТА: | 4229835036 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′59.6″ пн. ш. 25°28′32.8″ у. д. / 54.033222° пн. ш. 25.475778° у. д.Каардынаты: 54°1′59.6″ пн. ш. 25°28′32.8″ у. д. / 54.033222° пн. ш. 25.475778° у. д. |
± Войтавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьНапрыканцы XIX — пачатку XX ст. вёска ў Вішнеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 г. 372 жыхары, 358 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 79 двароў, 435 жыхароў, 334 дзесяціны зямлі.
У 1921—1939 гг. у Вішнеўскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе 52 жылыя і 11 часовых будынкаў, прыстасаваных пад жыльлё, 373 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (37 двароў, 170 жыхароў) у Некрашоўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1951 г. арганізаваны калгас імя А. А. Жданава, з 1954 г. у калгасе «Піянэр». 3 4 студзеня 1958 г. у Князікоўскім, з 9 верасьня 1960 г. у Сураскім, з 15 траўня 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 89 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 3 жыхары
- 1999 год — 7 двароў, 12 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 229