Войны-Ясянецкія

(Перанакіравана з «Войны Ясянецкія»)

Войны-Ясянецкія — літоўскі шляхецкі род гербу Гакі.

Войны-Ясянецкія
лац. Vojny-Jasianieckija
Герб Гакі
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Прозьвішча

рэдагаваць

Вуйна, Вуна або Вона (Uuenna, Wuono[1], Vunna, Wona) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайніла, Войнар, Войнат; германскія імёны Vuinla, Wunar, Wonnat) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[4]. Такім парадкам, імя Война азначае 'шчасны'[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Паходжаньне роду зьвязваюць зь віцебскімі баярамі Рамейкавічамі. Сын аднаго зь іх, Война Богушавіч Рамейка, у сярэдзіне XVI стагодзьдзя служыў княгіні Астроскай і яе другому мужу Альбрэхту Ласкаму, валодаў невялікім маёнткам Ясенцам на рацэ Сэрвачы у Наваградзкім павеце. У 1567 годзе ён выстаўляў у войска аднаго вершніка. Яго нашчадкі — павятовая шляхта ў Віцебскім, Наваградзкім і Мазырскім паветах — ужывалі прозьвішча Войны-Ясянецкія (часам з даданьнем старога прозьвішча Рамейка) і карысталіся ўласным гербам, які адрозьніваўся ад гербу астатніх Рамейкавічаў дадаткам паўмесяца з зоркай уверсе гербавай выявы[5].

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 480.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1664.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Насевіч В. Войны-Ясянецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 461.

Літаратура

рэдагаваць