Крыж Незалежнасьці
Крыж і мэдаль Незалежнасьці (па-польску: Krzyż Niepodległości) — польскія дзяржаўныя вайсковыя ўзнагароды міжваеннага часу.
Крыж Незалежнасьці | |||
| |||
| |||
III ступені | |||
---|---|---|---|
| |||
Арыгінальная назва | Krzyż Niepodległości | ||
Краіна | Польшча | ||
Тып | Ордэн | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 29 кастрычніка 1930 | ||
Апошняе ўзнагароджаньне | 31 сакавіка 1939 | ||
Старэйшая ўзнагарода | Virtuti Militari | ||
Малодшая ўзнагарода | Ордэн адраджэньня Польшчы |
Крыж і мэдаль Незалежнасьці былі заснаваны распараджэньнем прэзыдэнта РП 29 кастрычніка 1930 з мэтаю «адзначэньня асобаў, якія шмат зрабілі для незалежнасьці Польшчы ў пэрыяд перад Сусьветнай вайной ці пад час яе, ці пад час змаганьня ў 1918—1920, за выняткам польска-савецкай вайны 1920 на землях Польшчы». Пасьля пазьнейшых зьменаў узнагародаю маглі быць адзначаны асобы, якія вызначыліся «пад час паўстаньня за вызваленьне ў 1938 Цешынскай Сылезіі».
Удзельнікі змаганьня са зброяю ў руках за незалежнасьць Польшчы перад І Сусьветнаю вайною ці па-за шэрагамі арміі, датычна асобаў, якія гэтым змаганьнем кіравалі, маглі быць узнагароджаны Крыжам незалежнасьці зь мячамі.
Надаваньне
рэдагавацьУзнагарода мела тры клясы:
- Крыж Незалежнасьці зь мячамі
- Крыж Незалежнасьці
- Мэдаль Незалежнасьці
Гэта — накід артыкула аб ордэнах/мэдалях/прэміях. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |