Васілевічы (Івейскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Васілевічы (Іўеўскі раён)»)

Васілевічы[1]вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Васілевічы
лац. Vasilevičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 30 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843016
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°3′40″ пн. ш. 25°48′0″ у. д. / 54.06111° пн. ш. 25.8° у. д. / 54.06111; 25.8Каардынаты: 54°3′40″ пн. ш. 25°48′0″ у. д. / 54.06111° пн. ш. 25.8° у. д. / 54.06111; 25.8
Васілевічы на мапе Беларусі ±
Васілевічы
Васілевічы
Васілевічы
Васілевічы
Васілевічы
Васілевічы

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XVIII стагодзьдзя вёска ў Якунскім старостве Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Уласнасьць Зяновічаў.

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Паводле перапісу 1897 г., 19 двароў, 147 жыхароў. У 1905 г. 176 жыхароў, 164 дзесяціны зямлі.

У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У верасьні 1921 г. 28 двароў, 155 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (33 двары, 189 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1945—1950 гг. у вёсцы працавала пачатковая школа. У жніўні 1952 г. арганізаваны калгас «Перамога». 3 1960 г. ў складзе саўгаса «Жамыслаўль». У 1970 г. 145 жыхароў. Пасьля ў складзе калгасў «Жамыслаўль». Працаваў клюб, бібліятэка.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 30 чалавек[2]
  • 1999 год — 64 чалавек, 34 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спаслыкі

рэдагаваць