Васілевічы (Івейскі раён)
Васілевічы[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Васілевічы лац. Vasilevičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 30 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843016 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°3′40″ пн. ш. 25°48′0″ у. д. / 54.06111° пн. ш. 25.8° у. д.Каардынаты: 54°3′40″ пн. ш. 25°48′0″ у. д. / 54.06111° пн. ш. 25.8° у. д. |
± Васілевічы |
Гісторыя
рэдагавацьУ 2-й палове XVIII стагодзьдзя вёска ў Якунскім старостве Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Уласнасьць Зяновічаў.
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Паводле перапісу 1897 г., 19 двароў, 147 жыхароў. У 1905 г. 176 жыхароў, 164 дзесяціны зямлі.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У верасьні 1921 г. 28 двароў, 155 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (33 двары, 189 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1945—1950 гг. у вёсцы працавала пачатковая школа. У жніўні 1952 г. арганізаваны калгас «Перамога». 3 1960 г. ў складзе саўгаса «Жамыслаўль». У 1970 г. 145 жыхароў. Пасьля ў складзе калгасў «Жамыслаўль». Працаваў клюб, бібліятэка.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 30 чалавек[2]
- 1999 год — 64 чалавек, 34 двароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу