Луганская вобласьць
Луга́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Луганська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26,684 тыс. км². Насельніцтва на 2005 год — 2540,1 тыс. чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Луганск.
Луганская вобласьць | |
Луганська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Луганск |
Улучае | 18 раёнаў |
Найбольшы горад | Луганск |
Іншыя буйныя гарады | Севераданецк Лісічанск Алчэўск Даўжанск |
Дата ўтварэньня | 4 ліпеня 1938 року |
Галава абласное вайскова-цывільнае адміністрацыі | Сяргей Гайдай |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2005) | 2540,1 тыс. (5,13%, 5-е месца) |
Шчыльнасьць | 90,28 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 58,0 % расейцы — 39,0 % беларусы — 0,8% татары — 0,3 % |
Плошча | 26,684 тыс. км² (4,42%) |
Шырата | ад 47°49' да 50°05' пн. ш. |
Даўгата | ад 37°52' да 40°13' у. д. |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-09 |
Тэлефонны код | +38 064 |
Паштовыя індэксы | 91xxx, 92xxx, 93xxx, 94xxx |
Інтэрнэт-дамэн | lugansk.ua; lg.ua |
Код аўтам. нумароў | BB |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьМесцазнаходжаньне
рэдагавацьРазьмешчаная на ўсходзе Ўкраіны па абодва бакі плыні ракі Северскі Данец.
На поўначы, ўсходзе, і поўдні мяжуе зь Белгародзкай, Варонескай і Растоўскай абласьцямі Расеі, на захадзе — з Харкаўскай і Данецкай абласьцямі Ўкраіны.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 270 км, з захаду на ўсход — 170 км.
Клімат
рэдагавацьКлімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7 °C, ліпеня +21 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—500 мм.
Рэльеф
рэдагавацьПаверхня вобласьці ўяўляе сабой хвалістую раўніну, якая ўзвышаецца ад даліны Северскага Данцу на поўнач і на поўдзень, дзе разьмешчаны Данецкі камлюк. У даліне рэчак Міюса й Нагольнай вышыня камлюку зьніжаецца, а ўсходнія схілы пераходзяць у Прыазоўскую раўніну. У левабярэжнай частцы вобласьці распасьціраецца Старабельская раўніна. На крайняй поўначы ў межы вобласьці заходзяць бэлькі Сярэднярускага ўзвышша.
Глебы галоўным чынам чарназёмныя. Пашыраныя таксама дзярновыя глебы.
Карысныя выкапні
рэдагавацьЛуганская вобласьць зьяўляецца адным з найбольш разьвітых у прамысловым пляне рэгіёнаў Украіны з шырокиі комплексам разнастайных відаў мінэральнай сыравіны. На тэррыторыі вобласьці маюцца радовішчы вуглю, газу, будаўнічай сыравіны, фасфатаў і нават золата. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральнай вады.
Водныя аб'екты
рэдагавацьУ вобласьці — 123 ракі, 6 зь якіх маюць даўжыню звыш 100 км. Галоўная рака — Северскі Данец. Таксама ёсьць 60 азёраў (найвялікшыя зь іх Бабровае ды Воўчае) і 60 вадасховішчаў.
Гісторыя
рэдагавацьЗасяленьне тэрыторыі вобласьці пачалося каля 100 тыс. рокаў таму.
У Сярэднявечча велічэзная, практычна незаселеная тэрыторыя атрымала гістарычную назву Дзікае поле і аддзяляла Рускую дзяржаву ад Крымскага ханства.
З XVI ст. у паўднёвых стэпах утвараюцца вартаўнічыя службы, умацаваныя лініі Расейскай імпэрыі.
З мэтай аб’яднаньня ў адно цэлае вугольных раёнаў басэйну ў лютым 1919 р. была ўтвораная Данецкая губэрня з цэнтрам у месьце Луганску. 3 чэрвеня 1938 р. яна была падзеленая на Сталінскую й Варашылаўградзкую. У 1958 року вобласьць была перайменаваная ў Луганскую.
З 2022 году вобласьць амаль цалкам акупаваная Расеяй.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьВобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 37 местаў, зь якіх 14 — абласнога значэньня, 109 мястэчак, 109 пасёлкаў, 638 вёсак.