Ванда Марцінш душ Рэйш

беларуская паэтка, перакладніца, публіцыстка, грамадзкая дзяячка

Ва́нда Марцінш душ Рэйш (па-летувіску: Vanda Martinš duš Reiš; нар. 19 лістапада 1959, вёска Муляры, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, БССР, СССР) ― беларуская і летувіская паэтка, перакладніца, публіцыстка, грамадзкая дзяячка.

Ванда Марцінш душ Рэйш
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 19 лістапада 1959(1959-11-19) (64 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, настаўніца, перакладніца, грамадзкая дзяячка
Гады творчасьці 2017 — цяпер
Жанр верш, артыкул
Мовы беларуская, летувіская
Дэбют 2017
Значныя творы Плод авакада (2019); Мора Мары (2020)
Узнагароды
Гонар і Годнасьць

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў 1959 годзе ў вёсцы Муляры на Пастаўшчыне. Маці была з летувіскамоўнай сям’і, а беларускую мову зь ейным мясцовым дыялектам Ванда ўспадкавала ад бацькі[1].

У 1980 годзе скончыла Віцебскі пэдагагічны інстытут і пераехала жыць у Вільню, дзе напачатку працавала эканамісткай на заводзе лічыльнікаў і, адначасова, вучылася завочна на эканамічным факультэце Віленскага унівэрсытэту. Пасьля працавала настаўніцай у Вільні, а ў самым пачатку 90-х выехала на пастаяннае жыхарства ў Вялікабрытанію. З 1998 г. дзяліла свой час паміж Эдынбургам (Шкоцыя) і Мадэйрай (Партугалія)[2].

Некалькі апошніх гадоў жыве ў Летуве, каля Трокаў.

Творчасьць

рэдагаваць

Вершы шмат гадоў пісала «ў стол». Прыслухаўшыся да парадаў вядомага беларускага паэта Алега Мінкіна і старшыні віленскага беларускага клюбу «Сябрына» Валянціна Стэха, у 2019 годзе ў віленскім выдавецтве «Рунь» выдала зборнік вершаў «Плод авакада», а ў 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў другі зборнік вершаў «Мора мары», які ўвайшоў у доўгі сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Натальлі Арсеньневай[3].

З 2017 году друкуецца ў альманаху «Беларус», а таксама публікавала падборкі вершаў у часопісе «Дзеяслоў» і ў газэце «Літаратура і мастацтва». Шмат перакладае летувіскіх, польскіх (віленскіх), ангельскіх, гішпанскіх і партугальскіх паэтаў. Пераклала шмат летувіскіх паэтаў: Вітаўтаса Мачэрніса, Антанаса Ёнінаса і Антанаса А. Ёнінаса, Томаса Вэнцлаву, Юстына Марцынкявічуса, Генрыкаса Радаўскаса і інш[4].

Актыўна ўдзельнічае ў грамадзка-палітычным і культурным жыцьці Вільні, падтрымліваючы прэстыж беларускай мовы ў Летуве і ўшаноўвае багатую беларускую спадчыну Вільні[5].

У 2022 годзе Ванда Марцінш дуж Рэйш пераклала зь летувіскай на беларускую мову тэксты дысыдэнткі і пісьменьніцы Далі Грынкевічуце — «Літоўцы ля мора Лапцевых».

Таксама піша вершы па-летувіску.

  • Плод авакада, Рунь, Вільня, 2019.
  • Мора Мары, Кнігазбор, Менск, 2020.
  • Даля Грынкявічутэ, Літоўцы ла мора Лапцевых, Клайпеда, 2022 (пераклад Ванды Марцінш дуж Рэйш).
  1. ^ Яна Будовіч (25.11.2020). «На тым баку Месяца». Звязда.
  2. ^ Дзеяслоў, №4 (101) /ліпень-жнівень/ 2019, с. 250.
  3. ^ «Прэзентацыя кніжкі Ванды Марцінш душ Рэйш „Мора Мары“». Сябрына, Віленскі гарадзкі беларускі клюб.
  4. ^ DALIOS GRINKEVIČIŪTĖS KNYGOS «LIETUVIAI PRIE LAPTEVŲ JŪROS» VERTIMO Į BALTARUSIŲ KALBĄ PRISTATYMASЮ, Maironio lietuvių literatūros muziejus, https://maironiomuziejus.lt/renginiai/dalios-grinkeviciutes-knygos-lietuviai-prie-laptevu-juros-vertimo-i-baltarusiu-kalba-pristatymas/
  5. ^ «Ванда Марцінш душ Рэйш». Камунікат.