Мора Лапцевых

мора Арктычнага акіяну

Мора Лапцевых — ускраіннае мора Арктычнага акіяну. Знаходзіцца паміж паўвостравам Таймыр і астравамі Паўночная Зямля на захадзе і Новасыбірскімі астравамі на ўсходзе.

Граніцы мора Лапцевых

З захаду злучаецца з Карскім морам праз пралівы: Вількіцкага, Шакальскага і Чырвонай арміі. З усходу злучаецца з Усходне-сыбірскім морам праз пралівы: Дзьмітрыя Лапцева, Этэрыкан і Саньнікава.

Лядовае пакрыцьцё трывае цэлы год за выключэньнем паўднёвай часткі, якая размарожваецца летам.

Да мора Лапцевых упадаюць рэкі:

Галоўны порт: Ціксі.

Мора названа ў гонар расейскіх палярных дасьледчыкаў стрыечных братоў Дзьмітрыя і Харытона Лапцевых (першапачаткова мора насіла імя Нурдэншэльда).

Глядзіце таксама

рэдагаваць