Валянці́н Сярге́евіч Чака́наў (нар. 29 красавіка 1957 году ў Бабруйску, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар гандлю Беларусі (2009—2015).

Валянцін Чаканаў
Міністар гандлю Рэспублікі Беларусь
9 студзеня 2009 — 17 сьнежня 2015
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Іванкоў
Наступнік: Уладзімер Калтовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 красавіка 1957 (67 гадоў)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Бабруйск, Магілёўская вобласьць, БССР
Адукацыя:

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Бабруйску Магілёўскай вобласьці Беларусі ў 1957 г.

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Інстытут паліталёгіі пры ЦК КПБ, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў першым сакратаром Магілёўскага абкаму камсамолу, начальнікам управы гандлю Бабруйскага гарвыканкаму, ва Ўправе справамі прэзыдэнта.

Са жніўня 2003 году — генэральны дырэктар ААТ «Белбакалея».

9 студзеня 2009 прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь. 17 сьнежня 2015 вызвалены з пасады[1].

  1. ^ Лукашэнка прызначыў членаў урада. Зьмяніўся толькі міністар гандлю Палітыка. Наша Ніва (17 сьнежня 2015). Праверана 17 сьнежня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць