Белбакалея
Каардынаты: 53°50′49″ пн. ш. 27°41′30″ у. д. / 53.84694° пн. ш. 27.69167° у. д.
«Белбакалея» — дзяржаўнае аптовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1954 году ў Менску.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1 лістапада 1954 (70 гадоў таму) |
Разьмяшчэньне | Менск, Заводзкі раён, вул. Прамысловая, д. 15 |
Ключавыя фігуры | Андрэй Улезла |
Галіна | гандаль |
Абарачэньне | 440,559 млрд рублёў[1] (2015 г.; $27,105 млн)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | -9,727 млрд руб. (2015 г.; -$0,598 млн) |
Чысты прыбытак | -10,052 млрд руб. (2015 г.; -$0,618 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 416 (2016 г.) |
Матчына кампанія | Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь |
На 2017 год прадпрыемства мела 9 дробнааптовых крамаў у сталіцы (2) і 7 буйных гарадах у 4-х абласьцях Беларусі: Ворша, Глыбокае і Полацак у Віцебскай вобласьці, Жлобін у Гомельскай, Бабруйск у Магілёўскай, Барысаў і Маладэчна ў Менскай. У Менску таксама працавалі 3 розьнічныя крамы: 1) вул. Брылеўская, д. 3; 2) вул. Харужай, д. 8; 3) вул. Вэлязаводзкая, д. 8.
Мінуўшчына
рэдагавацьУ лістападзе 1954 году ў Менску (Беларуская ССР) стварылі бакалейную базу плошчай 6200 м² на аснове складоў па Абутковым завулку, Заходняй, Трасьцянецкай і Перадавой вуліцах. У 1964 годзе заклалі 2 карпусы плошчай 13 000 м² па Магілёўскай шашы. У 1973 г. Міністэрства гандлю Беларускай ССР зацьвердзіла Рашэньне аб стварэньні канторы «Белбакалея». 19 лютага 2002 г. арэнднае прадпрыемства «Белбакалея» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства.
За 2011 год 82% продажаў ААТ «Белбакалея» склалі айчынныя тавары, якія паступілі ад блізу 200 айчынных пастаўнікоў. Збыт ажыцьцявілі ў больш як 4000 установаў розьнічнага гандлю, у тым ліку большасьць крамаў сталіцы. На 2012 год ААТ «Белбакалея» валодала найбольшым у Беларусі гандлёвым домам зь сеткай дробнааптовых і 3-х розьнічных крамаў агульнай плошчай звыш 40 000 м². Пад гандлёвым знакам «Белбакалея» фасавалі крупы (гарох, грэчка, проса, рыс і ячныя крупы) і цукар. 17 дробнааптовых крамаў месьціліся ў Менску, Барысаве і Маладэчне (Менская вобласьць), Бабруйску (Магілёўская вобласьць) і Воршы (Віцебская вобласьць). Прадпрыемства налічвала каля 600 супрацоўнікаў[3].
Кіраўнікі
рэдагаваць- Валянцін Чаканаў (жнівень 2003 — 9 студзеня 2009)
- Анатоль Ткачоў (2010—2016)
- Андрэй Улезла (з 2016-га)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2015 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 23 траўня 2016 г. Праверана 17 сьнежня 2017 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 17 сьнежня 2017 г.
- ^ А. Дзядзюля, У. Кулецкі. Перавагі аптовага гандлю з ААТ «Белбакалея» // Зьвязда : газэта. — 14 чэрвеня 2012. — № 112 (27227). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |