Уладзімер Калтовіч
Уладзі́мер Васі́левіч Калто́віч (нар. 1 кастрычніка 1966, Ігумен, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар гандлю Беларусі.
Уладзімер Калтовіч | |
Міністар гандлю Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
17 сьнежня 2015 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Уладзімер Калтовіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 кастрычніка 1966 (58 гадоў) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Ігумене Менскай вобласьці Беларусі ў 1966 року.
Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў намесьнікам генэральнага дырэктара ў буйных гандлёвых прадпрыемствах Менску: унівэрсаме «Беларусь» і гандлёвым доме «На Нямізе». Быў намесьнікам кіраўніка Заводзкага раёну Менску.
У 2009—2010 роках — намесьнік, першы намесьнік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь[1].
У 2010—2012 роках — намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму.
Са сьнежня 2012 року працаваў у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Расеі[2].
17 сьнежня 2015 прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Президент Беларуси принял кадровые решения (рас.) Политика. Naviny.by (16 красавіка 2009). Праверана 26 жніўня 2016 г.
- ^ Зампред Мингорисполкома получил работу в посольстве Беларуси в России (рас.) Палітыка. TUT.BY (3 студзеня 2013). Праверана 26 жніўня 2016 г.
- ^ Прэзідэнт Беларусі назначыў членаў урада Прэзідэнт. БелТА (17 сьнежня 2015). Праверана 26 жніўня 2016 г.