Валаўск

вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Валаўск — вёска ў Беларусі, каля канала Валаўскі, злучанага з рэчкай Батыўля. Цэнтар сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 786 чал. (2004). Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад Ельску, за 23 ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 223 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Тураў — граніца Ўкраіны.

Валаўск
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Валаўскі
Насельніцтва: 786 (2004)
Геаграфічныя каардынаты: 51°51′20″ пн. ш. 28°56′55″ у. д. / 51.85556° пн. ш. 28.94861° у. д. / 51.85556; 28.94861Каардынаты: 51°51′20″ пн. ш. 28°56′55″ у. д. / 51.85556° пн. ш. 28.94861° у. д. / 51.85556; 28.94861
Валаўск на мапе Беларусі
Валаўск
Валаўск
Валаўск

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле «Описанья сведецтва, вчиненого черезъ Немиру, въ справе Суриново зъ Доротичомъ, которие се на него о земъли, в того Сурина подъ Доротичомъ прошоные» (1512) Валаўскам як «дедизной и вчизной» з пач. XV ст. валодалі Давыд Валаўскі і ягоныя сыны — Булгак, Павал, Якаў Пакалеўскі, Андрэй Глушка Валаўскі, Вальнянец. У сяр. XV ст. «князь Семенъ… внявъ въ нихъ дедизну и вчизну ихъ, и далъ пану Федьку Горловичу»[1].

20 красавіка 1538 паводле прывілею вялікага князя Жыгімонта Аўгуста траціну Валаўску атрымаў Мацей Угрыноўскі[2]. Мясьціна згадваецца ў апісаньні Оўруцкага замка (1545) пад назвай «село Веловско и Велявско», што было ў супольным валоданьні Івана і Гневаша Грынькавічаў і Багдана Сьцяжневіча[3], а таксама ў лісьце гаспадара літоўскага, Жыгімонта Аўгуста ад 16 студзеня 1551: «Земяне киевские Солтан Стецкович с братьей своею Богданом и Иваном многократно жаловали господарю его милости на князя Павла, бискупа виленского, и на всю капитулу Виленскую. Иж люде его костельные волости Убортское, стодоличане и липляне отнимають людем их велавским остров…»[4] Пад 1581 Валаўск згадваецца як «власность Ивана Шишки Ставицкого», пад 1598 — як «власность снохи Станислава Кзеновицкого — Олены Сокуровны, в части Яцька Андруского и Андрея Чертыцкого, мужей Шишок Ставицких». Да 1628 мясьціна знаходзілася ў валоданьні роду Ставіцкіх. Пазьней Валаўск у асноўным — уласнасьць Трыпольскіх. Мясьціна згадваецца ў «Скарзе польскай татарскай харугвы старадубскага маршалка, Крыштапа Літава на паноў Ляўкоўскіх і Неўмяржыцкіх ад 7 сьнежня 1685» і ў іншых актавых запісах[5].

У XVIII ст. Валаўск як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва знаходзіўся ў валоданьні езуітаў, пазьней перайшоў у дзяржаўны скарб. У 1777 вёска перайшла да біскупа віленскага Ігнація Якуба Масальскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Валаўск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У вёсцы дзейнічала царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Валаўску мелася царква, царкоўна-прыходзкая школа, 3 крамы, карчма; каля вёскі існавала аднайменная сядзіба.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Литовская метрика. Том I. Книга судных дел II, Лист 348—349 (482). С. 1190—1192 // Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Том XX. — Петербургъ, 1903.
  2. ^ «Книга Луцкая гродская» № 2109 ад 1586 р., Аркуш 198, акт № 69.
  3. ^ Архив Юго-Западной России. Часть IV. Том 1. Акты о происхождении шляхетских родов в Юго-Западной России. — Киев, 1867, разд. X. С. 46, 47.
  4. ^ Мэтрыка ВКЛ. А. з. 239. А. 122 адв.-124.
  5. ^ Книга гродская овруцкая записовая и поточная, 1685 року, № 2312. Аркуш 389, на адвароце.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць