Вугорская Народная Рэспубліка (1918—1919)

дзяржава ў 1918—1919 роках

Вугорская Народная Рэспу́бліка (па-вугорску: Magyar Népköztársaság), Вугорская Рэспу́бліка (па-вугорску: Magyar Köztársaság) — пэрыяд у новай гісторыі Вугоршчыны, адзначаны двума этапамі існаваньня дзяржаўнасьці ў гэтай краіне ў пэрыяд з канца 1918 да пачатку 1920 году (без уліку перапынку ў 133 дзён). Пасьлядоўна ўзьніклі на тэрыторыі сучаснае Вугоршчыны па выніках распаду Аўстра-Вугоршчыны.

Вугоршчына (Народная Рэспубліка, Рэспубліка)
вуг. Magyar Népköztársaság
Magyar Köztársaság

 

1918—1919,
1919—1920

 

Сьцяг Вугорскай Народнай Рэспублікі (1918—1919) Герб Вугорскай Народнай Рэспублікі (1918—1919)
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Himnusz»
Месцазнаходжаньне Вугорскай Народнай Рэспублікі (1918—1919)
Афіцыйная мова вугорская
Сталіца Будапэшт
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
Рэспубліка[1][2]
Карай Хусар (апошні)
Плошча
 • агульная

282 870 (на 1918)[3] — 92 833 (на 1920)[3] км²
Насельніцтва
 • агульнае (1920)

7 980 143[3]
Валюта Аўстра-вугорская крона (1918—1919),
Вугорская крона (1919—1920)
Незалежнасьць
— скасаваньне уніі
з Аўстрыяй
— рэстаўрацыя манархіі
ў Вугоршчыне

31 кастрычніка 1918
1 сакавіка 1920

Цягам гэтага пэрыяду Вугоршчына была вымушаная саступіць шэраг этнічна не-вугорскіх памежных тэрыторыяў на карысьць суседніх дзяржаваў, а менавіта Чэхаславаччыны, Румыніі й Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў.

Рэспубліканскі пэрыяд у новай гісторыі Вугоршчыны быў скончаны пасьля рэстаўрацыі вугорскае манархіі ў сакавіку 1920 году.

16 лістапада 1918 году ў якасьці афіцыйнай назвы краіны быў прыняты назоў «Вугорская Народная Рэспубліка»[4], гэтая назва заставалася ў афіцыйным выкарыстаньні да зьвяржэньня ўраду Дэнэша Бэрынкеі 21 сакавіка 1919 году, у выніку якога была абвешчаная Вугорская Савецкая Рэспубліка.

2 жніўня 1919 году склад ураду на чале зь Дзьюла Пэйдлем аднавіў папярэднюю назву[5][6]. Наступны ўрад на чале зь Іштванам Фрыдрыхам 8 жніўня гэтага ж году зьмяніў афіцыйную назву дзяржавы на «Вугорская Рэспубліка»[4][7][8][9]. Тым ня менш, назва «Вугорская Народная Рэспубліка» ўзьнікала на афіцыйных дакумэнтах і таго пэрыяду[10].

Гісторыя

рэдагаваць

Вугорская Народная Рэспубліка

рэдагаваць

Вугорская Народная Рэспубліка была абвешчана ў Вугоршчыне пасьля г. зв. рэвалюцыі астраў, якая пачалася ў краіне 31 кастрычніка 1918 году. У гэты дзень, у прыватнасьці, манарх Аўстра-Вугоршчыны, Карл I Габсбурскі, прызначыў кіраўніка мясцовага паўстаньня, Міхая Караі, прэм’ер-міністрам Вугоршчыны, якая на той час складала фэдэрацыю з Аўстрыяй у відзе Аўстра-Вугоршчыны.

Адным зь першых заканадаўчых актаў новага прэм’ер-міністра стала скасаваньне асабістай уніі з Аўстрыяй. 16 лістапада Карл І абвесьціў пра намер аб выхадзе з вугорскае палітыкі, часовы ўрад Вугоршчыны абвесьціў краіну рэспублікай[11] з прызначэньнем Караі адначасова на пасады прэм’ер-міністра і выканаўчага абавязкі прэзыдэнта. Гэтымі юрыдычнымі актамі вызначылася заканчэньне чатырохсотгадовага кіраваньня дынастыі Габсбургаў над краінай.

Тым ня менш, захады ўраду Караі ня здолелі стрымаць народнай незадаволенасьці, якая асабліва ўзмоцнілася пасьля рашэньня Антанты пра аддзяленьне памежных этнічна не-вугорскіх тэрыторыяў Вугоршчыны ў склад нацыянальна адпаведных суседніх краінаў (Чэхаславаччына, Румынія, Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў). Аднак урад Вугоршчыны працягваў захоўваць надзею на аднаўленьне тэрытарыяльнае цэласьці краіны шляхам адмовы ад сяброўскіх зносінаў з Аўстрыяй і Нямеччынай, забесьпячэньня міру і цесных сувязяў Караі з Францыяй.

Аднак Антанта лічыла Вугоршчыну спадчыньніцай Аўстра-Вугоршчыны, якая ваявала з краінамі Антанты падчас Першай сусьветнай вайны, праз што на дыпляматычным узроўні Вугоршчыне было паведамлена пра немажлівасьць аднаўленьня яе тэрыторыі на ўзор часоў Аўстра-Вугоршчыны. 20 сакавіка 1919 году францускі кіраўнік місіі Антанты ў Вугоршчыне ўручыў Караі ноту, згодна зь якой вызначаліся пасьляваенныя межы Вугоршчыны. Вугорскае кіраўніцтва палічыла дадзеную акалічнасьць непрымальнай[12]. Вугорскі ўрад разумеў, што ў выніку прыняцьця ўмоваў урад пойдзе на парушэньне тэрытарыяльнае цэласьці, аднак яго чальцы ня мелі моцай яго адхіліць. У знак пратэсту супраць гэтых абставінаў сышоў у адстаўку Дэнэш Бэрынкеі — новы прэм’ер-міністар краіны.

Караі перадаў улад кааліцыі левых палітыкаў, якая складалася з сацыял-дэмакратаў і камуністаў. Апошнія запэўнілі, што тэрытарыяльныя страты могуць быць адноўленыя з дапамогаю Савецкае Расеі. Нягледзячы на тое, што ў кааліцыі большасьць складалі сацыял-дэмакраты, камуністы на чале з Бэла Кунам адразу захапілі ўладу і 21 сакавіка 1919 году абвесьцілі Вугорскую Савецкую Рэспубліку. Савецкая рэспубліка ў Вугоршчыне вырашылася пайсьці на шэраг захадаў: так, пры яе непасрэдным удзеле была абвешчаная Славацкая Савецкая Рэспубліка (тэрыторыя Славаччыны ўваходзіла ў склад Вугоршчыны падчас існаваньня Вугоршчыны ў складзе Аўстра-Вугоршчыны), а ў сучасным украінскім Закарпацьці (таксама ўваходзіла ў склад Вугоршчыны) была створаная аўтаномія (г. зв. «Руска Краіна»).

Часовыя ўрады

рэдагаваць

Пасьля падзеньня савецкае рэспублікі ў Вугоршчыне 1 жніўня 1919 году да ўлады прыйшлі сацыял-дэмакраты на чале зь Дзьюла Пэйдлем (таксама вядомы як «прафсаюзны ўрад»)[13]. На наступны дзень быў выдадзены ўказ пра аднаўленьне формы ўлады і назвы краіны[5]. Падчас свайго кароткага знаходжаньня пры ўладзе ўрад Пэйдля стаў скасоўваць указы, прынятыя пад кіраваньнем камуністаў.

6 жніўня гэтага ж году Іштван Фрыдрых, лідэр г. зв. правага «Таварыства сяброў Белага дому», пры падтрымцы румынскай каралеўскай арміі захапіў уладу ў краіне ў выніку бяскрыўнага перавароту[6]. На наступны дзень Ёсіф Аўгуст Аўстрыйскі абвесьціў сябе рэгентам Вугоршчыны. Ёсіф Аўгуст патрымаўся на новай пасадзе да 23 жніўня таго ж году, пакуль ня быў вымушаны сысьці ў адстаўку[14]. Аўгуст, знаходзячыся на сваёй пасадзе, пасьпеў прызначыць на пасаду прэм’ер-міністра Іштвана Фрыдрыха. 24 лістапада яго зьмяніў Карай Хусар, які цягам некалькіх месяцаў спалучаў пасаду прэм’ер-міністар й прэзыдэнта.

1 сакавіка 1920 году рэспубліканскі лад у краіне быў скасаваны і было абвешчанае Каралеўства Вугоршчына.

  1. ^ 1918. évi néphatározat, вугорскія ВікіКрыніцы.
  2. ^ Pölöskei, Ferenc; Gergely, Jenő; Izsák, Lajos. Magyarország története 1918–1990. — Budapest: Korona Kiadó, 1995. — С. 17. — ISBN 963-8153-55-5
  3. ^ а б в Kollega Tarsoly, István. 20 // Magyarország. Révai nagy lexikona. — Budapest. — С. 596-597. — ISBN 963-8318-70-8
  4. ^ а б DigitArchiv. Minisztertanácsi jegyzőkönyvek. — С. 4.
  5. ^ а б A Magyar Népköztársaság Kormányának 1. számu rendelete Magyarország államformája tárgyában, вугорскія Вікікрыніцы.
  6. ^ а б Pölöskei, Ferenc; Gergely, Jenő; Izsák, Lajos. Magyarország története 1918–1990. — Budapest: Korona Kiadó, 1995. — С. 32-33. — ISBN 963-8153-55-5
  7. ^ A Magyar Köztársaság miniszterelnökének 1. számu rendelete a sajtótermékekről, вугорскія Вікікрыніцы.
  8. ^ 4072/1919. M. E. számú rendelet, вугорскія Вікікрыніцы.
  9. ^ Raffay, Ernő. Trianon titkai, avagy hogyan bántak el országunkkal. — Budapest: Tornado Damenia Kft, 1990. — С. 125. — ISBN 963-02-7639-9
  10. ^ гл., напрыклад, некаторыя дакумэнты ў вугорскіх Вікікрыніцах: 3923/1919. M. E. számú rendelet, 70762/1919. K. M. számú rendelet
  11. ^ Гл. адпаведны дакумэнт у вугорскіх Вікікрыніцах.
  12. ^ Romsics, Ignác. Magyarország története a XX. században. — Budapest: Osiris Kiadó, 2004. — С. 123. — ISBN 963-389-590-1
  13. ^ Romsics, Ignác. Magyarország története a XX. században. — Budapest: Osiris Kiadó, 2004. — С. 132. — ISBN 963-389-590-1
  14. ^ Die amtliche Meldung über den Rücktritt. — Österreichische Nationalbibliothek. — С. 2.

Літаратура

рэдагаваць
  • Richard Overy. History of the 20th Century, The Times, Mapping History. London, 2003
  • Peter Rokai; Zoltan Đere; Tibor Pal; Aleksandar Kasaš. Istorija Mađara. Beograd, 2002
  • András Siklós. «Revolution in Hungary and the Dissolution of the Multinational State. 1918», Studia Historica, Vol. 189. Budapest: Academiae Scientiarum Hungaricae, 1988

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць