Бітва пад Пружанамі (1920)
Бі́тва пад Пружа́най — адна зь бітваў у часе вайны Савецкай Расеі з Польшчай 1919—1920 рокаў, што адбывалася 26 ліпеня 1920.
Бітва пад Пружанамі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Польскія жаўнеры на баявых пазыцыях | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Польшча | РСФСР | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Агульныя страты | |||||||||
невядомыя | |||||||||
Перадумовы
рэдагавацьУ ліпені 1920 Міхаіл Тухачэўскі пачаў наступ(ru) на Заходнім фронце(pl). 4-я расейская армія(ru) прарвала польскую абарону на правым (паўночным) флянзе і стала пагражаць акружэньнем 1-й польскай арміі(pl). З 7 ліпеня польскія войскі пачалі агульнае адступленьне, аднак з баямі стрымалі пляны Тухачэўскага выцясьніць іх да палескіх балотаў.
10 ліпеня палякі пакінулі Бабруйск, 11 ліпеня — Менск, 14 ліпеня бальшавікі ўвайшлі ў Вільню. 17 ліпеня была ўзятая Ліда, 19 ліпеня — Горадня і Баранавічы.
14-я польская дывізія пяхоты(pl) адступала па лініі Слуцак — Слонім. 14-ы батальён сапёраў, які ўваходзіў у склад дывізіі, пры адыходзе ўзрываў масты і чыгуначную інфраструктуру, адыходзячы з баямі празь Якшычы, Сіняўку, Слонім, Ружану, Пружану да Лінова, дзе злучылася з 3-й кампаніяй, што адступала ад Бярозы-Картускай[1].
Сілы бакоў
рэдагавацьХада бітвы
рэдагавацьБальшавіцкія войскі, заняўшы Пружану, пагражалі зайсьці ў тыл 14-й дывізіі пяхоты, што адступала з Ружаны. З мэтай спыненьня расейскага наступу была створаная група пад даводзтвам падпалкоўніка Андэрса(pl), куды ўвайшлі таксама 1-я і 2-я кампаніі сапёраў пад даводзтвам капітана Псарскага(pl). 26 ліпеня адбылася атака на расейцаў, і Пружана пераходзіла з рук у рукі некалькі разоў[1].
Кампаніі сапёраў, наступаючы ўздоўж палявой дарогі Загор’е — Доўгае, змусілі расейцаў адступіць з Купліну на Дабучын. Калі расейцы перайшлі ў наступ на Пружану, падпаручнік Балахоўскі(pl) з кампаніямі сапёраў кантратакаваў і адкінуў ворага, пасьля чаго польская пяхота перайшла ў контранаступ. Войскі Балахоўскага перакрылі расейцам адыход да Дабучыну, і чырвонаармейцы былі разьбітыя сіламі III батальёну 58-га пяхотнага палку. У гэтай бітве палякі страцілі 3 чалавек забітымі і 11 параненымі[2].
За свой чын Вітальд Балахоўскі быў узнагароджаны крыжам Virtuti Militari V клясу[3].
Вынікі
рэдагавацьАдступленьне палякаў працягнулася, 14-ы батальён сапёраў адышоў праз Кобрынь і Жабінку да Янава-Падляскага. Пазьней у сувязі з падрыхтоўкай да бітвы на Вісьле 14-я пяхотная дывізія адступіла ў раён Дэмбліна, а 14-ы батальён сапёраў 11 жніўня прыбыў у Акунеў, каб займацца фартыфікацыяй варшаўскіх прадмесьцяў[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Mańkowski 1934. С. 22.
- ^ Mańkowski 1934. С. 22—23.
- ^ а б Mańkowski 1934. С. 23.
Літаратура
рэдагаваць- Witold Mańkowski. Zarys historji wojennej 7-go Pułku Saperów Wielkopolskich. — Warszawa: Główna Drukarnia Wojskowa, 1934. — 41 с.
- С. Яскевіч. Магіла чырвонаармейцаў // Зара камунізму. — 16 лютага 1989. — № 21 (6547). — С. 2.