Бінейка
Бінейка (Бенека, Беніка, Бенік, Бенька, Бенка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Бінейка лац. Biniejka | |
Binnecke | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bino + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бенека, Беніка, Бенік, Бенька, Бенка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бінейка» |
Паходжаньне
рэдагавацьБенека або Беніка, пазьней Бінэка (Beneko, Bennico, Binnecke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова бін- (бен-) (імёны ліцьвінаў Бінель, Бінэрт, Бімунт; германскія імёны Benilo, Benert, Bemund) паходзіць ад стараверхненямецкага bina 'пчала'[2] або ёсьць скаротам асновы берн- (бірн-)[3].
Імя Бенека (Беніка) гістарычна бытавала ў Польшчы: Beneco (1262 год), Byenyko (1500 год)[4].
У 1630 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Abrahamus Benike, Risenburgensis Borussus, у 1637 годзе — David Benicke, Marieburgensis Prussus, у 1654 годзе — Joachimus Beneke, Tilsensis Borussus[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Beynike (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[6]; зъ села Бенейковичъ[7], Беникъ Рымъковичъ[8] (1567 год); поддани… Римко Бениковичъ (12 траўня 1585 году)[9].
Носьбіты
рэдагаваць- Радзівіл Бенкавіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў 1514 годзе[10]
- Лаўрэн Бінейка — жыхар места Ліды, які ўпамінаецца ў 1680 годзе[11]
Беняковічы (Bieniekowicz) — літоўскі шляхецкі род з Браслаўскага павету[12].
Бенька-Кяневічы (Bieńko-Kieniewicz) гербу Равіч — літоўскі шляхецкі род з Наваградчыны[12].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Бянейкі, на гістарычнай Меншчыне — Бінькаўцы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 258.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 58.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 54.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 151.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 323, 381, 539.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 691.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 751.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1305.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 145.
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 206.
- ^ Яўген Анішчанка, Лидское староство 1680 г.инвентарь, Архіў гісторыка Анішчанкі, 26 сьнежня 2015 г.
- ^ а б Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 40.