Біналі Ілдырым
Біналі́ Ілдыры́м (па-турэцку: Binali Yıldırım; 20 сьнежня 1955 году) — турэцкі палітык, апошні прэм’ер-міністар Турэччыны. Займаў гэтую пасаду з 2016 па 2018 год, да таго як пасада была ліквідаваная паводле вынікаў рэфэрэндуму і да пераходу краіны да прэзыдэнцкай рэспублікі.
Біналі Ілдырым | |
па-турэцку: Binali Yıldırım | |
24 траўня 2016 — 9 ліпеня 2018 | |
Папярэднік | Ахмэт Давутоглу |
з 7 ліпеня 2018 | |
12 ліпеня 2018 — 18 лютага 2019 | |
Папярэднік | Ісмаіл Кахраман[d] |
Наступнік | Mustafa Şentop[d] |
3 лістапада 2002 — 22 ліпеня 2007 | |
22 ліпеня 2007 — 12 чэрвеня 2011 | |
12 чэрвеня 2011 — 7 чэрвеня 2015 | |
з 17 лістапада 2015 | |
18 лістапада 2002 — 8 траўня 2007 | |
29 жніўня 2007 — 8 сакавіка 2011 | |
6 ліпеня 2011 — 25 сьнежня 2013 | |
24 лістапада 2015 — 24 траўня 2016 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 сьнежня 1955[1] (68 гадоў) |
Партыя: | |
Дзеці: | Эркам Ілдырым[d] і Булент Ілдырым[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьІлдырым нарадзіўся ў горадзе Рэфахіе. Атрымаў адукацыю ў Марской школе тэхнічнага ўнівэрсытэту Стамбулу, вывучаючы марскую архітэктуру і акіянічную інжынэрыю, а потым атрымаў ступень магістру ў той жа навучальнай установы[3]. Пасьля сканчэньня школы Ілдырым займаў пасаду генэральнага дырэктару Стамбульскай кампаніі хуткіх паромаў з 1994 па 2000 гады ў той час калі Рэджэп Таіп Эрдаган быў мэрам Стамбулу. З мэтай пашырэньня марскіх пераправаў дзеля палягчэньня транспартных затораў у Стамбуле Ілдырым усталяваў шэраг паромных маршрутаў. У 1999 годзе ён быў узнагароджаны мэдалём за якасьць групы Skål International за ўнёсак у мадэрнізацыю марскіх перавозак і турыстычнай галіны. Быў зьняты з пасады пераемнікам Эрдагана, мэрам Алі Мюфітам Гюртунам па абвінавачваньні ў карупцыйных дзеяньнях, калі наймаў кампаніі для абслугоўваньня паромаў, якой кіравалі чальцы ягонай сям’і[4].
У 2002 годзе быў абраны дэпутатам парлямэнту Турэччыны на першай выбарчай акрузе Стамбулу. Быў пераабраны дэпутатам на ўсеагульных выбарах 2007 году кандыдатам ад роднай правінцыі Эрзынджан. 18 лютага 2019 году, займаючы пасаду сьпікеру турэцкага парлямэнту, Біналі Ілдырым абвесьціў, што сыдзе ў адстаўку ў сувязі з тым, што будзе балятавацца на пасаду мэру Стамбулу на мясцовых выбарах, якія прайшлі ў Турэччыне 31 сакавіка 2019 году[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Binali Yıldırım // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б https://www.akparti.org.tr/ak-kadro/merkez-karar-ve-yonetim-kurulu?2653/Binali-YILDIRIM
- ^ «Binali Yıldırım'ın hayatı ve biyografisi». Haber Turk.
- ^ «Binali Yıldırım'ın Yazılmayan Geçmişi». Gazeteport.
- ^ «Спикер турецкого парламента Йылдырым объявил об отставке». РИА.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБіналі Ілдырым — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на Politico.