Бясхвостыя (лацінская назва: Anura) — найбуйнейшы атрад земнаводных, які налічвае каля 5 тысяч відаў. Большасьць бясхвостых характарызуюцца кароткім целам, перапончатымі пальцамі рук альбо ног, вытарашчанымі вачамі й адсутнасьцю хваста. Яны шырока вядомыя як добрыя скакуны, а таксама многімі анатамічнымі характарыстыка, як то асабліва доўгія, магутныя ногі, якія зьяўляюцца прыстасаваньнямі для паляпшэньня прадукцыйнасьці скачкоў. З-за сваёй прапушчальнай скуры, бясхвостыя часьцяком жывуць у паўводных альбо вільготных месцах, але лёгка рухаюцца й на сушы. Як правіла, яны адкладаюць яйкі ў лужынах, сажалках або азёрах, і іхныя лічынкі, званыя апалонікамі, маюць жабры й разьвіваюцца ў вадзе. Дарослыя прадстаўнікі бясхвостых зьяўляюцца драпежнікамі, у іхны рацыён звычайна ўваходзяць пераважна суставаногія, колцавыя чарвякі й бруханогія малюскі. Бясхвостыя найбольш прыкметныя сваімі цокатам, які можа пачуць ноччу альбо днём, у асноўным падчас іхняга шлюбнага пэрыяду.

Бясхвостыя
Аўстралійская зялёная квакша
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаЗемнаводныя
АтрадБясхвостыя
Бінамінальная намэнклятура
Anura
Арэал

Бясхвостыя жывуць ад трапічных да субарктычных рэгіёнаў, але большасьць відаў сустракаюцца ў трапічных дажджавых лясах. Усяго апісана больш за 5 тысячаў відаў. Тым ня менш, папуляцыі некаторых відаў бясхвостых значна зьніжаецца. Бясхвостыя маюць важнае экалягічнае значэньне. Акрамя таго яны ў некаторых культурах ўжываюцца чалавекам у якасьці прадуктаў харчаваньня й знаходзяцца ў статусе хатніх жывёлаў. У гутарковым маўленьні прадстаўнікоў гэтага атраду абагульнена называюць жабамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць