Лужына
Лу́жына, або лу́жа — адносна невялікае скапленьне вадкасьці, у большасьці выпадкаў вады, у паглыбленьнях на паверхні зямлі альбо ў няроўнасьцях якога-небудзь пакрыцьця (тратуар, праезжая частка дарогі і г. д.).
Лужыны ўтвараюцца, напрыклад, пасьля дажджу альбо ў выніку раставаньня сьнегу і могуць існаваць некалькі гадзінаў альбо дзён, да той пары, пакуль вадкасьць не прасачыцца пад зямлю альбо ня выпарыцца. Але бываюць і лужыны, якія існуюць заўсёды, бо ўтвараюцца ва ўпадзінах, дзя няма натуральнага сьцёку. Папярочныя памеры і глыбіня лужынаў могуць быць рознымі (даўжыня — ад некалькіх сантымэтраў да дзясяткаў мэтраў) у залежнасьці ад надвор'я і рэльефу мясцовасьці.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛужына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў