Апалонік (лічынка)
Апалонікі — лічынкі бясхвостых земнаводных. Назву атрымалі з-за зьнешняга выгляду (гл. апалонік (сталовы прыбор)).
Разьвіваецца лічынка зь яйка і жыве ў вадзе. Дыхаюць апалонікі спачатку з дапамогай вонкавых, а потым унутраных жабраў. Кормяцца пераважна расьліннасьцю. Іх ротавы апарат мае асаблівую будову: вакол ротавай адтуліны вострыя рагавыя сківіцы, іх акружаюць некалькі радоў дробных зубчыкаў, а па краёх знаходзяцца скураныя наросты — махры. Гэтыя прыстасаванні апалонікі выкарыстоўваюць у якасьці своеасаблівай таркі, з дапамогай якой саскрабаюць мяккія часткі расьлін і налёт водарасьцяў з падводных прадметаў. Форма рагавых сківіц, колькасьць зубчыкаў, радоў і характар іх разьмяшчэньня, а таксама форма махроў краю даволі розныя ў розных відаў і служаць адметнымі прыкметамі лічынак. Апалонікі розных відаў бясхвостых земнаводных вызначаюцца таксама па форме, памерах, афарбоўцы цела і хваставога плаўніка.
Пасьля 3—4 месяцаў жыцця ў вадзе ў апалонікаў адбываецца мэтамарфоз — лічынкавыя органы зьнікаюць, зьмяняецца зьнешні выгляд, і маладыя земнаводныя выходзяць на сушу.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАпалонік (лічынка) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў