Бярдзянск
Гэты артыкул зьвязаны з гэткімі актуальнымі падзеямі: Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022). Інфармацыя можа хутка зьмяняцца ў залежнасьці ад іхняга далейшага разьвіцьця. Некаторыя навіны пазьней могуць стаць непацьверджанымі. Апошнія зьмены ў гэтым артыкуле могуць не адлюстроўваць актуальную інфармацыю. |
Бярдзя́нск (па-ўкраінску: Бердянськ) — места ў Запароскай вобласьці Ўкраіны на беразе Азоўскага мора. Цэнтар аднайменных грамады і раёну. Знаходзіцца за 200 км ад абласнога цэнтру. Плошча — 24,99 км², насельніцтва 109 187 чал. (1 студзеня 2020).
Бярдзянск лац. Biardziansk | |||||
укр. Бердянськ | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1827 | ||||
Горад з: | 1835 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Запароская | ||||
Раён: | Бярдзянскі | ||||
Тэрытарыяльная грамада: | Бярдзянская | ||||
Мэр: | Валерый Баранаў[d] | ||||
Плошча: | 24,99 км² | ||||
Вышыня: | 10 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 109 187 чал. (2020) | ||||
шчыльнасьць: | 4369,23 чал./км² (2020) | ||||
нацыянальны склад: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-6153 | ||||
Паштовыя індэксы: | 71100—71127 | ||||
КОАТУУ: | 2310400000 | ||||
Нумарны знак: | AP, КР / 08 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°45′20″ пн. ш. 36°47′20″ у. д. / 46.75556° пн. ш. 36.78889° у. д.Каардынаты: 46°45′20″ пн. ш. 36°47′20″ у. д. / 46.75556° пн. ш. 36.78889° у. д. | ||||
Бярдзянск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://bmr.gov.ua/ |
Заснаванае ў 1827 року на месцы казацкіх і рыбацкіх паселішчаў, у 1835 року атрымала статус места. Першыя пасяленцы — запароскія казакі.
Вакольныя ліманы месьцяць унікальныя гаючыя гразі. Марскі, кліматычны і гразевы курорт.
Назва
рэдагавацьПасьля заснаваньня ў XVI стагодзьдзі паселішча мела назву Нованагайск (ад нагайцаў, што жылі тут на той час). Сучасную назву Бярдзянск атрымаў ад ракі Бэрды (ад нагайскага бэрды — «дадзены богам», «багаты»). З 17 ліпеня 1939 да 26 чэрвеня 1958 року места мела назву Асіпенка ў гонар савецкай лётчыцы Паліны Асіпенкі.
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XVI стагодзьдзя тут зьявіліся казачыя і рыбацкія паселішчы. У 1673 року запароскія ды азоўскія казакі заснавалі фарпост і паселішча Запароскай Сечы; займаліся земляробствам, рыбалоўляй, жывёлагадоўляй, пчалярствам.
У 1835 Бярдзянск атрымаў статус места.
Быў павятовым цэнтрам Таўрыйскай акругі Украінскай дзяржавы (1918), Бярдзянскага павету Таўрыйскай губэрні (да 1920-х), акружным цэнтрам УССР (1921—1922), адгэтуль — раённы цэнтар.
Падчас Галадамору 1932—1933 рокаў памерла ня менш як 1770 жыхароў места.
7 кастрычніка 1941 року Бярдзянск акупаваны войскамі нацысцкай Нямеччыны, стаў адміністрацыйным цэнтрам Бярдзянскай акругі. 17 верасьня 1943 року адваяваны Чырвонай арміяй.
27 лютага 2022 року акупаваны расейцамі падчас нападу на Ўкраіну[1].
Геаграфія
рэдагавацьМесца разьмешчанае на схіле Ўкраінскага крышталічнага шчыту. Характэрны раўнінны ляндшафт, прадстаўлены Прыазоўскай раўнінай, а таксама сучаснай тэрасай Азоўскага мора і Бярдзянскай пярэспай.
На тэрыторыі Бярдзянску знаходзяцца аб’екты прыродна-запаведнага фонду: дзяржаўны ляндшафтны заказьнік «Абалона ракі Бэрда» плошчаю 564 га і ляндшафтны заказьнік мясцовага значэньня «Агаловак Бярдзянскай пярэспы» плошчай 215 га.
Клімат блізкі да ўмеранага, з трывалым сухім, сьпякотным, зь вялікай колькасьцю сонечных дзён летам, і кароткай, маласьнежнай, мяккай, з частымі адлігамі зімой. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра зьмяняецца ад 8,0°С да 11,7°С, у сярэднім за шматгадовы пэрыяд яна складае 9,8°С. Ліпень — найцяплейшы месяц з тэмпэратурай ≈23,1 °C, студзень — найхаладнейшы з тэмпэратураю ≈ −2,9 °C.
Паводле колькасьці атмасфэрных ападкаў Бярдзянск уваходзіць да зоны зь недастатнім увільгатненьнем. Сярэднегадавая сума ападкаў у рэгіёне складае 467 мм. Пераважна вятры ўсходніх і паўднёва-ўсходніх румбаў, паўторвальнасьць якіх складае 40—50 %.
Замярзаньне вады адбываецца пазьней, ніж на іншых узьбярэжжах Азоўскага мора і прыпадае на пачатак студзеня. Лядовае покрыва трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Колькасьць сонечных дзён на год складае ў сярэднім 179 дзён.
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць
рэдагаваць1838 | 1873 | 1897 | 1913 | 1920 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2015 | 2020 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
3200 | 20 800 | 26 500 | 35 000 | 37 000 | 51 700 | 65 249 | 100 133 | 122 109 | 132 644 | 121 692 | 115 000 | 109 187 |
Народ | 1897[a] | 1979 (%)[2] | 1989 (%)[2] | 2001 | ||
---|---|---|---|---|---|---|
(асобаў)[3] | (%) | (асобаў)[4] | (%) | |||
украінцы | 4 115 | 15,53 | 46,5 | 48,4 | 65 612 | 56,4 |
расейцы | 17 502 | 66,06 | 46,5 | 45 | 43 480 | 37,38 |
жыды | 2 771 | 10,46 | 0,5 | 0,3 | ||
баўгары | 130 | 0,5 | 4,2 | 3,9 | 3 942 | 3,39 |
палякі | 105 | 0,4 | ||||
немцы | 733 | 2,77 | ||||
крымскія татары | 290 | 1,1 | 192 | 0,17 | ||
грэкі | 418 | 1,58 | 309 | 0,27 | ||
беларусы | 18 | 0,07 | 0,9 | 0,1 | 956 | 0,82 |
армяне | 74 | 0,3 | ||||
Агулам | 26 496 | 117 тыс. | 136,2 тыс. | 121 692 |
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская | баўгарская | беларуская |
---|---|---|---|
23.96% | 75.27% | 0.34% | 0.10% |
Эканоміка
рэдагавацьБярдзянск — важны прамысловы цэнтар Прыазоўя. У месьце разьмешчаныя калі 20 прадпрыемстваў розных галінаў: мэталаапрацоўкі, харчовай ды нафтахімічнай прамысловасьці, машынабудаўніцтва. Найбольшыя зь іх:
- ПАТ «АЗМОЛ»
- ПрАТ «Азоўкабэль»
- ТАА «Азоўгідрамаш»
- «Бярдзянскі завод сельгастэхнікі»
- ПАТ «Бярдзянскія жняяркі»
- ПАТ «Бярдзянскі хлебакамбінат»
- Бярдзянскі мясакамбінат
- Украінскі навукова-досьледны інстытут кабэльнай прамысловасьці
Істотнае значэньне ў жыцьці места і ўсяго рэгіёну мае марскі порт, празь які ў тым ліку зьдзяйсьняюцца вялікія перавозкі сельскагаспадарчай і мэталюргічнай прадукцыі.
Вялікую ролю ў эканоміцы места адыгрывае курортная галіна: тут уздоўж узубярэжжа разьмешчаныя дзясяткі санаторыяў, баз адпачынку, сотні міні-гатэляў і кватэраў, якія ўлетку здаюцца адпачывальнікам; у турыстычнай сфэры задзейнічаныя таксама шматлікія гандлёвыя пункты і забаўляльныя ўстановы.
Транспарт
рэдагавацьДзейнічае 19 маршрутаў грамадзкага транспарту і дзесяць службаў легкавога таксі. Добра разьвітая сетка міжгародніх і міжабласных аўтобусных маршрутаў.
Празь месца праходзяць аўтадарогі Н30 Васільеўка — Такмак — Бярдзянск і М14E58.
У месьце разьмешчаная чыгуначная станцыя Прыдняпроўскай чыгункі. Пад час курортнага сэзону прызначаюцца дадатковыя цягнікі.
Бярдзянскі порт на Азоўскім моры — важны марскі порт Паўночнага Прыазоўя.
Адукацыя
рэдагавацьВышэйшыя навучальныя ўстановы — Бярдзянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, Бярдзянскі інстытут дзяржаўнага і муніцыпальнага кіраваньня Клясычнага прыватнага ўнівэрсытэту, Бярдзянскі ўнівэрсытэт мэнэджмэнту і бізнэсу.
Дзейнічае 21 установа сярэдняй адукацыі.
Культура
рэдагавацьДзейнічаюць Бярдзянскі краязнаўчы музэй і 3 філіі, Бярдзянскі мастацкі музэй імя Бродзкага. Ладзіцца Ўсеўкраінскі фэстываль дзіцячай творчасьці «Топ-Топ», мескія і рэгіянальныя творчыя фэстывалі.
Вядомыя ўраджэнцы
рэдагаваць- Міхаіл Васьленскі — расейскі гісторык і сацыёляг;
- Вольга Курыленка — акторка, фотамадэль;
- Барыс Левітан — савецкі матэматык;
- Уладзімер Хаўкін — мікрабіёляг, стваральнік першай у сьвеце вакцыны супраць чумы і халеры.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Перапіс праводзіўся па роднай мове
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Бердянськ в окупації: поліцію розпустили, стоять блокпости, громадський транспорт не працює (укр.) Новини Приазов’я. Радіо Свобода (28 лютага 2022). Праверана 25 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 21 сакавіка 2022 г.
- ^ а б К. М. Рошко // ФОРМУВАННЯ СУЧАСНОГО СКЛАДУ НАСЕЛЕННЯ МІСТ ЗАПОРІЗЬКОЇ ОБЛАСТІ (1959—2001 рр.) Праверана 11 грудня 2021 г. Архіўная копія ад 4 березня 2016 г.
- ^ Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г. Распределение населения по родному языку и уездам 50 губерний Европейской России (рас.) Демоскоп Weekly Праверана 25 сакавіка 2022 г.
- ^ СОЦІАЛЬНО‐ЕКОНОМІЧНИЙ ПАСПОРТ м. БЕРДЯНСЬК Праверана 6 листопада 2014 г. Архіўная копія ад 6 листопада 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Запароская вобласьць у складзе УССР (укр.)
- Інфармацыйны партал «Бярдзянск24» (рас.)
- Фотапаляваньне. Бярдзянск (рас.)
- Агляд курорту Бярдзянску (рас.)