Вольга Курыленка
Во́льга Канстаўці́наўна Курыле́нка (па-ўкраінску: Ольга Костянтинівна Куриленко; нарадзілася 14 лістапада 1979, Бярдзянск) — украінская акторка.
Вольга Курыленка | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 14 лістапада 1979 (41 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | ![]() |
Грамадзянства | Украіна, Францыя |
Занятак | акторка, мадэль |
Гады дзейнасьці | 1995 — цяп. час |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm1385871 |
БіяграфіяРэдагаваць
Расла ў беднаце, у кватэры з Вольгай жылі яе цётка, дзядзька, бабуля, дзядуля і стрыечны брат. Маці разьвялася з бацькам неўзабаве пасьля нараджэньня. Выхоўвалася маці і бабуляй. Ва Ўкраіне да 13 гадоў вучыла мовы, 7 гадоў вывучала фартэпіяна і хадзіла ў студыю балета.
Ва ўзросьце 13 гадоў, Вольга і яе маці прыехалі ў Маскву. Тамака мадэльны агент выпадкова сустрэўшы Вольгу ў мэтро зрабіў ёй прапанову папрацаваць. Спачатку маці Вольгі насьцярожылася, але неўзабаве ўхваліла прапанову. Ва ўзросьце 16 гадоў яна пераехала па працы ў Парыж, вывучыла францускую за шэсьць месяцаў і пасьля падпісала кантракт з агенцтвам Madison. Ва ўзросьце 18 гадоў, Вольга зьявілася на вокладцы Glamour, Elle, Madame Figaro, Marie Claire і Vogue, яна таксама стала асобай кампаніі Lejaby, Bebe clothing, Clarins and Helena Rubinstein.
У 1999, Вольга выйшла замуж за свайго сябра, францускага фатографа Сэдрыка ван Моля і разьвялася зь ім праз 3,5 гады. Першы досьвед у кіно — галоўная роля ў малабюджэтным эратычным фільме L'Annulaire (2005) францускага рэжысэра Дыяны Бэртран. Набыла вядомасьць як акторка пасьля вынахаду фільма «Парыж, я кахаю цябе» (2006), згуляўшы ў пары з Элайджэй Вудам. У студзені 2008 абраная на ролю «дзяўчыны Бонду» ў чарговым фільме-сэрыяле пра агента 007.
ФільмаграфіяРэдагаваць
УзнагародыРэдагаваць
- 2006: Названая лепшай акторкай Бруклінскага міжнароднага кінафэсту за галоўную ролю ў фільме L'Annulaire.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Вольга Курыленка(анг.) на сайце IMDb
- Фотагалерэя Вольгі Курыленка
- Камуністы пагарджаюць Вольгу Курыленка
Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |