Бычкі (Івейскі раён)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бычкі, Новы Сьвет (неадназначнасьць).
Бычкі́[1] (з 21 студзеня 1969[2] году — Но́вы Сьвет[3]) — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Бычкі лац. Byčki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Суботніцкі |
Насельніцтва: | 30 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231341 |
СААТА: | 4229843116 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′52″ пн. ш. 25°40′18″ у. д. / 54.11444° пн. ш. 25.67167° у. д.Каардынаты: 54°6′52″ пн. ш. 25°40′18″ у. д. / 54.11444° пн. ш. 25.67167° у. д. |
± Бычкі |
Гісторыя
рэдагавацьУ XVIII ст. вёска Бычкі маёнтку Суботнікі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У XIX — пачатку XX ст. у Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 16 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Квяткоўцы памешчыка Э.Умястоўскага. У 1905 г. 78 жыхароў, 77 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 12 двароў, 81 жыхар.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 62 жыхары.
3 12.10.1940 г. вёска (17 двароў, 82 жыхары) у Сьлесароўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Зара». 3 16.7.1954 г. у Кудэйшаўскім, з 5.6.1959 г. у Геранёнскім, з 1960 г. у Суботніцкім сельсаветах. Уваходзіла ў саўгас «Суботнікі». Потым у складзе калгасу «Суботнікі».
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 43 чалавекі, 14 двароў
- 2009 год — 30 чалавек[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 235
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.