Бухлічы
вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Бу́хлічы[1] — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на правым беразе ракі Гарынь, за 6 км на поўдзень ад Варанёў. Бухлічы ўваходзяць у склад Рэчыцкага сельсавету.
Бухлічы | |
трансьліт. Buchličy | |
Першыя згадкі: | XVII стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Столінскі |
Сельсавет: | Рэчыцкі |
Насельніцтва: | 322 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1655 |
Паштовы індэкс: | 225547 |
СААТА: | 1258855006 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°47′49″ пн. ш. 26°46′20″ у. д. / 51.79694° пн. ш. 26.77222° у. д.Каардынаты: 51°47′49″ пн. ш. 26°46′20″ у. д. / 51.79694° пн. ш. 26.77222° у. д. |
± Бухлічы |
Гісторыя
рэдагавацьУ летапісных крыніцах Бухлічы вядомы з XVII стагодзьдзя. Да XVIII стагодзьдзя вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. З 1921 году ў складзе Польшчы. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР.
29 траўня 2015 году пасялковы савет, у склад якога ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 322 чалавекі
- 1999 год — 451 чалавек
Транспарт
рэдагавацьНепадалёку ад вёскі праходзіць чыгунка Вільня — Роўна, ёсьць чыгуначная станцыя Бухлічы.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Бухлічах дзейнічае фэльчарска-акушэрскі пункт (ФАП).
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьПомнікі архітэктуры
рэдагаваць- Царква Нараджэньня Божай Маці
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 260
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Столинского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 97(недаступная спасылка) (рас.)