Бухарэсцкая мірная дамова (1918)
Бухарэсцкая мірная дамова 1918 году (ням. Friede von Bukarest, вуг., Bukaresti béke, баўг. Букурещки договор, рум. Tratatul de la București) — сэпаратная мірная дамова, заключананая 7 траўня 1918 году паміж Румыніяй і Цэнтральнымі дзяржавамі. Скончыла вайну паміж Нямеччынай, Аўстра-Вугоршчынай, Баўгарыяй і Турцыяй з аднаго боку, і Румыніяй — зь іншага.
Пасьля падпісаньня Ўкраінай і Расеяй сэпаратных мірных дамоваў з Цэнтральнымі дзяржавамі ў Берасьце адпаведна 9 лютага і 3 сакавіка 1918 году (гл. Берасьцейскі мір паміж Украінай і Цэнтральнымі дзяржавамі і Берасьцейскі мір), адзінай дзяржавай, якая заставалася ў стане вайны супраць Цэнтральных дзяржаў на Усходнім фронце, заставалася Румынія. Асноўная тэрыторыя краіны была акупавана праціўнікам яшчэ ў 1916 годзе, адразу пасьля ўступленьня Румыніі ў вайну.
1 сакавіка [ст. ст. 1918] Румынія распачала ў Бухарэсьце перамовы зь міністрамі замежных спраў Цэнтральных дзяржаваў аб сэпаратным міры.[1] Паводле заключанага дамовы Румынія вяртала Баўгарыі атрыманую па дамове 1913 году Паўднёвую Дабруджу з дадатковымі выпраўленьнямі граніцы на карысьць Баўгарыі. Над Паўночнай Дабруджай усталёўваўся кандамініум дзяржаваў Чацьвярнога саюзу, якія абавязваліся забясьпечыць Румыніі гандлёвы шлях да Чорнага мора па лініі Чернаводэ — Канстанца. Румыніі таксама прыйшлося аддаць Аўстра-Вугоршчыне кантроль над праходамі ў Карпатах. Акрамя таго, Румынія перадавала Нямеччыне ў канцэсію на 90 гадоў нафтапромыслы.
Як сьледзтва дамове, Цэнтральныя дзяржавы пагадзіліся не выступаць супраць аб’яднаньня Бэсарабіі з Румыніяй.
Дамова не была ратыфікавана румынскім каралём Фэрдынандам I і пасьля паразы дзяржаваў нямецкага блёку была скасаваная.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ История дипломатии под ред. акад. В. П. Потёмкина. Т. 2, Дипломатия в новое время (1872—1919 гг.). ОГИЗ, М. — Л., 1945. Гл. 15, Брестский мир. Стр. 352—357.