Брыстал
Бры́стал (па-ангельску: Bristol) — горад у Ангельшчыне, унітарная адзінка са статусам «сіці» й цырыманіяльнае графства, порт у Паўднёва-Заходняй Ангельшчыне ў Вялікабрытаніі, на рацэ Эйване, недалёка ад ейнага ўпадзеньня ў Брыстальскую затоку Атлянтычнага акіяну.
Брыстал | |||||
анг. Bristol | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1155 | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Кіраўнік: | Марвін Рыс[d] | ||||
Плошча: | |||||
Вышыня: | 11 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 0117 | ||||
Паштовы індэкс: | BS | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°27′13″ пн. ш. 2°35′51″ з. д. / 51.45361° пн. ш. 2.5975° з. д.Каардынаты: 51°27′13″ пн. ш. 2°35′51″ з. д. / 51.45361° пн. ш. 2.5975° з. д. | ||||
Брыстал | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bristol.gov.uk/ |
Цырыманіяльнае графства Брыстал не падзеленае на раёны, то бок ёсьць унітарным. Яно было ўтворана 1 красавіка 1996 году з раёну былога немэтрапольнага графства Эйван.
Геаграфія
рэдагавацьЗаймае плошчу 110 км², абмываецца на паўночным захадзе Брыстальскай затокай, на поўначы мяжуе з цырыманіяльным графствам Глостэршыр, на поўдні — з цырыманіяльным графствам Самэрсэт. Стары горад разьмешчаны на правым беразе раки Эйван, а прадмесьці Рэдкліф і Кліфтан — на крутых узвышшах левага берага.
Гісторыя
рэдагавацьНа месцы Брыстала ў часы Рымскай імпэрыі існаваў вайсковы лягер Абона, ад якога да Бату вяла брукаваная дарога. Пасьля засяленьня Брытаніі англамі мястэчка было пераназвана ў Brycgstow, што значыць «месца ля моста». У XI стагодзьдзі пераправа праз Эйван была ўмацавана нарманскімі фэадаламі, якія ўзьвялі тут адзін з самых велічных замкаў у заходняй Ангельшчыне.
У XII стагодзьдзі Брыстал пачаў ператварацца ў асноўны порт, празь які ішоў гандаль Ангельшчыны з Ірляндыяй. У 1247 годзе брыстальская гавань была добраўпарадкаваная шляхам адведзеньня рэчышча Фрома на захад. Праз Эйван быў перакінуты каменны мост. У 1373 годзе Брыстал стаў самастойнай адміністрацыйнай адзінкай, то бок графствам.
Пры Эдўардзе III Брыстал зьяўляўся трэцім паводле велічыні горадам Ангельшчыны пасьля Лёндану й Ёрку. Брыстальскія мараходы вывозілі айчынную воўну ў Гішпанію й Партугалію, вяртаючыся назад з грузам херасу й партвэйна.
Новы росквіт брыстальскага порту зьвязаны з уздымам афрыканскага гандлю рабамі ў XVII і XVIII стагодзьдзях. Брыстал праславіўся як сталіца шакаляднай прамысловасьці. Падчас Ангельскай рэвалюцыі мясцовыя жыхары да апошняга падтрымлівалі караля Карла Ст’юарта.
Брыстал працягваў квітнець і разьвівацца на працягу ўсяго XVIII стагодзьдзя, захоўваючы значэньне вядучага порта Брытанскай імпэрыі. Хоць у 1809 годзе былі скончаны амбітныя працы па паглыбленьні й мадэрнізацыі гавані, да гэтага часу горад ужо пачаў саступаць свае перадавыя гандлёвыя пазыцыі Лівэрпулу й Глазга. Прычынай гэтага было ня толькі бурны росквіт баваўнянай прамысловасьці на поўначы краіны, але й страта амэрыканскіх калёніяў, а таксама забарона гандлю людзьмі.