Бярэжа (возера)
возера ў Беларусі
Возера
Бярэжа
± Бярэжа | ||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бярэ́жа — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне Браслава, у басэйне ракі Друйкі. Належыць да групы Браслаўскіх азёр. Плошча возера складае 1,93 км². Найбольшая глыбіня 8,2 м. Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 6,4 км. Аб’ём вады млн 7,8 м³, плошча вадазбору 11,6 км².
Схілы катлавіны вышынёй 2—7 мэтраў, разараныя. На захадзе парослыя лесам. Берагі нізкія, на ўсходзе наадварот — высокія, пясковыя. Дно пясковае, месцамі сапрапэлістае. Вадаём зарастае. Паласа прыбярэжнай расьліннасьці складае 200—300 мэтраў.
Злучаецца пратокамі з азёрамі Сьвятца і Ельня[2]. З возера пачынаецца рака Бярэжа.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 82