Цно
Возера
Цно
Цно |
Цно — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца ў 1,5 км на ўсход ад гораду Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр.
Цно знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка, якая цячэ праз возера. Плошча возера складае 0,57 км². Возера адносіцца да ліку неглыбокіх вадаёмаў. Найбольшая глыбіня возера складае — 2,9 м. Даўжыня возера — 1,1 км, найбольшая шырыня — 0,85 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,7 км. Аб’ём вады ў возеры складае млн 0,74 м³, плошча вадазбору возера — 452 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—10 мэтраў. Схілы ў ніжняй частцы разараныя, у верхняй — занятыя сухадольным лугам і лесам. Берагі возера нізкія, забалочанныя і сплавінныя. Дно возера высланае сапрапэлем, каля месца ўпадзеньня Друйкі — пяшчана-ілістае.
На возеры знаходзіцца востраў плошчай 0,011 км².
Возера моцна зарастае.
Па Цне праходзіць турысцкі маршрут.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1