Бужа
Возера
Бужа
± Бужа |
Бу́жа — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Браслава каля вёскі Крукі. Належыць да групы Браслаўскіх азёр.
Бужа знаходзіцца ў басэйне ракі Друйкі. Плошча возера складае 4,18 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 9,1 м. Даўжыня возера — 3,42 км, найбольшая шырыня — 1,72 км. Даўжыня берагавой лініі — 12,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 14,7 млн м³, плошча вадазбору возера — 40,7 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 12 мэтраў, знаходзяцца пад лесам і хмызьняком. На захадзе схілы разараныя.
Вакол возера — пойма шырынёй ад 8 мэтраў на поўначы да 250 мэтраў на паўднёвым захадзе. Пойма сухая, моцна завалуненая, парослая хмызьняком і сухадольнымі травамі.
У возеры існуюць 16 астравоў агульнай плошчай 24,9 гэктары (0,249 км²).
Каля берагоў і астравоў дно пяшчанае, каля ўрэзу вады — часта галёчнікавае і камяністае.
Возера зарастае слаба. Паласа паласы прыбярэжнай расьліннасьці не перавышае 70 мэтраў.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 76