Ботава

беларуская вёска

Бо́тава[2]вёска ў Беларусі, каля вадасховішча Пагосту. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Ботава
лац. Botava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Навадворскі
Плошча:
  • 253,05 га[1]
Насельніцтва: 259 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225735
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′50″ пн. ш. 26°18′0″ у. д. / 52.33056° пн. ш. 26.3° у. д. / 52.33056; 26.3Каардынаты: 52°19′50″ пн. ш. 26°18′0″ у. д. / 52.33056° пн. ш. 26.3° у. д. / 52.33056; 26.3
Ботава на мапе Беларусі ±
Ботава
Ботава
Ботава
Ботава
Ботава
Ботава

Бота або Бута (Boto, Buto) — імя германскага паходжаньня[3].

Гісторыя

рэдагаваць

У XVII стагодзьдзі ўласнасьць Стэткевічаў. У XVIII ст. пераходзіць у валоданьне князёў Друцкіх-Любецкіх. У 1795 годзе пры капліцы Сьв. Мікалая далучаны да праваслаўя 240 мужчын і 197 жанчын. У канцы XIX стагодзьдзя на могілках пабудавана Георгіеўская царква, якая не захавалася.

У сакавіку 1944 году нацысты спалілі 40 двароў, забілі 2 жыхароў.

У 1989 годзе ў вёсцы збудавалі Георгіеўскую царкву.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1909 год — 1012 чалавек[4]
  • 1999 год — 469 чалавек
  • 2009 год — 259 чалавек

Славутасьці

рэдагаваць
  • Мікалай Шпакоўскі (1940—2001) — навуковец у галіне хірургіі і геранталёгіі, доктар мэдыцынскіх навук, сябра Расейскай акадэміі мэдыцынскіх навук, чалец-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі геранталёгіі
  1. ^ http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918b0089353
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 235.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320, 321.
  4. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 17.
  5. ^ «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год