Борыс Джонсан
Бо́рыс Джо́нсан (па-ангельску: Boris Johnson) — брытанскі палітык і пісьмеьннік і былы журналіст, які займае пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі зь ліпеня 2019 году. Зьяўляецца лідэрам Кансэрватыўнай партыі, а з 2016 па 2018 гады займаў пасаду мэра Лёндана. Джонсан прытрымліваецца ідэалёгію нацыянальнага кансэрватызму[9].
Борыс Джонсан | |
![]() | |
4 траўня 2008 — 7 траўня 2016 | |
Папярэднік | Кен Лівінгстан[d] |
Наступнік | Садык Хан[d] |
13 ліпеня 2016 — 9 ліпеня 2018 | |
Папярэднік | Філіп Гэманд[d] |
Наступнік | Джэрэмі Гант[d] |
з 2016 | |
8 чэрвеня 2017 — 6 лістапада 2019 | |
7 траўня 2015 — 3 траўня 2017 | |
5 траўня 2005 — 4 чэрвеня 2008 | |
7 чэрвеня 2001 — 11 красавіка 2005 | |
з 24 ліпеня 2019 | |
Папярэднік | Тэрэза Мэй |
з 23 ліпеня 2019 | |
Папярэднік | Тэрэза Мэй |
з 12 сьнежня 2019 | |
з 25 ліпеня 2019 | |
Папярэднік | Тэрэза Мэй |
з 24 ліпеня 2019 | |
Папярэднік | Тэрэза Мэй |
з 26 ліпеня 2019 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 чэрвеня 1964[1][2][3][…] (57 гадоў) Памылка Lua у Модуль:Вікізьвесткі/месца на радку 433: attempt to index field 'datavalue' (a nil value). |
Партыя: | |
Сужэнец: | Марына Ўілер[d][4], Алегра Мостын-Оўэн[d][5] і Керы Джонсан[d][6] |
Дзеці: | Міла Артур Джонсан[d][3], Каша Пічэс Джонсан[d][3], Тэадор Апола Джонсан[d][3], Лара Лэтыс Джонсан[d][3], Ўілфрэд Джонсан[d] і Romy Iris Charlotte Johnson[d][7] |
Бацька: | Стэнлі Джонсан[d] |
Маці: | Шарлота Джонсан Ўол[d][8] |
Адукацыя: | |
Джонсан атрымаў адукацыю ў Ітан-каледжы і вывучаў клясыку ў Бэйліёл-каледжы ў Оксфардзе. У 1986 годзе ён быў абраны прэзыдэнтам Оксфардзкага зьвязу. У 1989 годзе Джонсан стаў брусэльскім карэспандэнтам, а потым і палітычным аглядальнікам газэты The Daily Telegraph, дзе ягоныя артыкулы аказалі моцны эўраскептычны ўплыў на брытанцаў, які прытрымліваюцца правых поглядаў. З 1999 па 2005 гады быў рэдактарам часопісу The Spectator. Пасьля абраньня ў парлямэнт у 2001 годзе Джонсан быў ценявым міністрам пры лідэрах кансэрватарах Майкла Гаўарда і Дэйвіда Кэмэрана. У 2008 годзе палітык быў абраны мэрам Лёндана праз што падаў у адстаўку з Палаты абшчынаў. У 2012 годзе быў пераабраны на пасаду мэра. За часам свайго мандату на пасадзе мэра Джонсан курыраваў летнія Алімпійскія гульні 2012 году укараніў схему пракату ровараў, ініцыяваную ягоным папярэднікам, а таксама закупіў новыя аўтобусы New Routemaster. Ён таксама забараніў ужываньне алькаголю ў большай частцы грамадзкага транспарту Лёндану.
Пазьней Джонсан быў вядомым зацятым прыхільнікам пасьпяховай кампаніі Brexit у 2016 годзе. Пасьля рэфэрэндуме аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ быў прызначаны міністрам замежных справаў у кабінэце Тэрэзы Мэй, а праз два гады ён падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць падыходу Мэй да рэалізацыі Brexit. Пасьля адстаўкі ў 2019 годзе палітык быў абраны лідэрам кансэрватараў і прызначаны прэм’ер-міністрам. На выбарах у парлямэнт у 2019 годзе Джонсан прывёў Кансэрватыўную партыю да самай вялікай парлямэнцкай перамогі пачынаючы з 1987 году, набраўшы 43,6% галасоў, то бок найбольшую долю любой партыі з 1979 году.
Джонсан лічыцца супярэчлівай фігурай у палітыцы Вялікабрытаніі. Прыхільнікі лічаць яго аптымістычным і жартаўліным палітыкам, аднак, крытыкі вінавацяць яго ў элітарнасьці, прыязнасьці і забабонах. Ягоныя дзеяньні, якія прыхільнікі разглядаюць як прагматычныя, праціўнікі, як правіла, разглядаюць як каньюнктурныя.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б Boris Johnson // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б в г д е Lundy D. R. Alexander Boris de Pfeffel Johnson // The Peerage (анг.)
- ^ https://www.ft.com/content/5d60f0d6-b27e-11e8-99ca-68cf89602132
- ^ https://www.express.co.uk/news/uk/1145235/boris-johnson-divorce-is-boris-johnson-divorced-marina-wheeler-carrie-symonds
- ^ Boris Johnson and Carrie Symonds reportedly marry in secret ceremony (анг.) // The Guardian — UK: GMG, 2021. — ed. size: 107899 — ISSN 0261-3077
- ^ https://www.bbc.com/news/uk-politics-59593510
- ^ https://www.geni.com/people/Rt-Hon-Boris-Johnson-MP-PC/6000000011177409367
- ^ «It's One Nation under Boris Johnson's populist groove». The Times.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт.(анг.)
- Джонсан. The Daily Telegraph.(анг.)