Сэрхіё Рамэра

Сэ́рхіё Хэрма́н Рамэ́ра (па-гішпанску: Sergio Germán Romero; нарадзіўся 22 лютага 1987 году, Бэрнанда-дэ-Ірыгоен, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, брамнік клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Сэрхіё Рамэра
Argentine - Portugal - Sergio Romero.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лютага 1987(1987-02-22)[1][2][3] (33 гады)
Бэрнанда-дэ-Ірыгоен, Місьёнэс, Аргентына
Рост 191 см
Вага 86 кг
Пазыцыя брамнік[d]
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2011
2011—2015
2013—2014
2015—
Расінг
АЗ
Сампдорыя
Манака (арэнда)
Манчэстэр Юнайтэд
4 (0)
90 (0)
72 (0)
3 (0)
7 (0)
Зборныя
2009— Аргентына 96 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
31 жніўня 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 кастрычніка 2018.

Кар’ераРэдагаваць

КлюбнаяРэдагаваць

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за аргентынскі «Расінг», у якім правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.

У ліпені 2007 году перайшоў у нідэрляндзкі АЗ за 1,5 млн эўра. У сэзоне 2007—2008 гадоў лічыўся другім брамнікам каманды, але ў наступным сэзоне асноўны галкіпэр Бой Ватэрман быў аддадзены ў арэнду ў «АДО Дэн Гааг» і Рамэра стаў асноўным брамнікам клюбу.

22 жніўня 2011 году Сэрхіё падпісаў кантракт з клюбам італьянскай Сэрыі Б «Сампдорыя». 17 жніўня 2013 году быў аддадзены ў «Манака» на правах арэнды з правам выкупу, дзе стаў дублёрам Даніела Субашыча й на поле выходзіў даволі рэдка. Улетку 2014 году вярнуўся ў генуэскі клюб.

МіжнароднаяРэдагаваць

У 2008 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны. Незважаючы на тое, што Рамэра мала выходзіць на пляцоўку за «Манака» ў сэзоне 2013—2014 гадоў, ён стаў асноўным брамнікам зборнай на чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Бразыліі.

ДасягненьніРэдагаваць

«АЗ»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Аргентына:

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сэрхіё Рамэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў


  1. ^ а б FBref.com
  2. ^ а б Base de Datos del Futbol Argentino
  3. ^ а б AsMadrid: PRISA, 1967.