Блякада ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў

Блякада ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў — захоп войскам Расеі ўсіх суднаў Украінскага флёту, якія базаваліся на возеры Данузлаў ля пасёлку Наваазёрнага 5—27 сакавіка 2014 году.

Блякада ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў
Дата: 5—27 сакавіка 2014 году
Месца: Данузлаў (Крым, Украіна)
Прычына: Крымскі крызіс
Вынік: Захоп войскамі Расеі ўсіх суднаў украінскага флёту на базе ля Наваазернага
Супернікі
Расея РасеяУкраіна Украіна
Колькасьць
Вайскова-марскія сілы Расеі Вайскова-марскія сілы Ўкраіны

Падставы

рэдагаваць

Пасьля распаду СССР і падзелу Чарнаморскага флёту СССР украінскаму боку адыйшла ў тым ліку і вайсковая база ля пасёлку Наваазёрнае (што на возеры Данузлаў). З-за асаблівасьці возера (дакладней яго геаграфічнага разьмяшчэньня), было прынятае рашэньне аб далейшай эксплюатацыі гэтай марской базы.

 
Возера Данузлаў (у цэнтры) на мапе Крыму

З пачаткам расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіне, а дакладней з моманту пачатку ўвядзеньня расейскіх войск на тэрыторыю Крыму, адной з асноўных мэтаў Расеі стала ліквідацыя пагрозы з боку ўкраінскага флёту на Чорным моры.

Мэты блякады

рэдагаваць
  • Захапіць кантроль над вайсковай базай у Наваазёрным і атрымаць добрае месца для базаваньня флёту ў будучыні.
  • Нанесьці сур’ёзны ўдар па флёце Ўкраіны (у тым ліку і па маральным духу маракоў).

Храналёгія

рэдагаваць

1 сакавіка

рэдагаваць

У першай палове дня, каля тэррытарыяльных водаў Украіны былі заўважаны 3 ракетныя катэры і ракетны крэйсэр «Масква». Па баявой трывозе выйшлі ў мора караблі Севастопальскага атраду марской аховы. А 13 гадзіне база самаго атраду марской аховы была атакавана. У 17:20 Савет Фэдэрацыі Расеі ўхваліў Пастановай № 48 увод прэзыдэнтам Пуціным войска ва Ўкраіну быццам для аховы расейскіх грамадзянаў[1], хоць былы[2] прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч быццам прасіў аб абароне насельніцтва Ўкраіны[3].

А 23-й гадзіне міністар замежных справаў Украіны Андрэй Дзешчыца перадаў звароты да Злучаных Штатаў Амэрыкі, Эўрапейскага Зьвязу і Арганізацыі Паўночнатлянтычнай дамовы «з просьбай разгледзець выкарыстаньне ўсіх магчымасьцяў для абароны тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту Ўкраіны»[4].

3 сакавіка

рэдагаваць

Камандуючы Чарнаморскага флёту Расейскай Фэдэрацыі Аляксандар Вітко прыехаў на базу з патрабаваньнем да камандаваньня аб яе здачы. Атрымаўшы адмову, ён накіраваў у Данузлаў расейскі крэйсэр «Масква»[5].

5 сакавіка

рэдагаваць

Вялікі расейскі супрацьлодкавы карабель «Ачакаў» заблякаваў праход між возерам і Чорным морам[5][6].

6 сакавіка

рэдагаваць

Расейскія войскі затапілі на выхадзе з бухты возера 2 расейскія караблі, якія раней уваходзілі ў склад Чарнаморскага флёту Расеі, сьпісаны карабель «Ачакаў» і выратавальны буксір «Шахтэр». Перад гэтым апоўначы караблі расейскага флёту, якія ахоўвалі «выхад» з возера, зьняліся зь якароў і адплылі прэч (у тым ліку і ракэтны крэйсэр «Масква»)[7].

На пачатку першай гадзіны ночы буксіры расейскага флёту зацягнулі і паставілі на месца раней адыйшоўшых суднаў вялікі супрацьлодкавы карабель «Ачакаў», сьпісаны з расейскага вайсковага флёту ў 2011 годзе. «Прывязаўшы» яго да загадзя прыгатаваных «мацаваньняў» («бочка» для прымацаваньня да яе караблёў), яны з дапамогай супрацьпажарнага катэра пачалі напаўняць «Ачакаў» вадой для страты ўстойлівасьці. Затым карабель заваліўся на борт і перакрыў сабой частку праліва, што злучае возера з Чорным морам.

Так як глыбіня ў месцы затапленьня была ўсяго 9-11 мэтраў, вялікая частка корпусу затопленых караблёў засталася над вадой. «Ачакаў» стаў самай вялікай перашкодай на выхадзе з Данузлава, даўжыня незатопленнай часткі карабля склала прыкладна 100—120 м[8].

7 сакавіка

рэдагаваць

Расейскі флёт затапіў сьпісаны вадалазны катэр «ВМ-416» водазьмяшчэньнем прыкладна 30-40 тонаў[9]. На той момант, заблякаванымі апынуліся[10]:

Зь невайсковых караблёў:

13 сакавіка

рэдагаваць

Расейскія войскі затапілі ў бухце на выхадзе да Чорнага мора чацьвёртае судна[11]. Такім чынам утварылася барыкада, якая заблякавала выхад з бухты шэрагу суднаў Вайскова-марскіх сілаў Украіны і ўсім грамадзянскім судам таксама.

18 сакавіка

рэдагаваць

У інтэрвію РІА «Навіны» старшыня камітэту Дзярждумы Расеі па абароне (які дарэчы раней быў камандуючым Чарнаморскім флётам) адмірал Уладзімер Камаедаў сказаў[12]:

Калі Крым увойдзе ў склад РФ, то тыя караблі, судны і катэры, якія не пакінулі тэрыторыю рэгіёна, стануць расійскімі

Пасьля падвядзення вынікаў рэфэрэндуму можна казаць пра тое, што тыя караблі і суда, якія цяпер знаходзяцца ў Крыме, а гэта прыкладна палова карабельнага складу ВМСУ, фармальна ўвойдуць спачатку ў марскія сілы самаабароны Крыма, а затым у баявы склад Чарнаморскага флёту Расеі

Данная заява датычылась канкрэтна баз у Севастопалі і пасёлке Наваазернам.

Незадоўга да гэтага, непрызнаны (дакладней прызнаны толькі Расеяй)Дзяржаўны савет Крыма прыняў рашэньне аб перадачы ва ўласнасьць новааб’яўленнай дзяржавы марскіх партоў паўвострава. А таксама ў Маскве самаабвешчаная ўлада Крыма і прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі падпісалі так званы дагавор аб уваходжаньні непрызнанай Рэспублікі Крым ў склад Расейскай Фэдэрацыі.

А 16-й гадзіне, на сайце газэты «Украінская праўда» зьявілася навіна спасылаючаяся на нейкую «кампэтэнтную крыніцу» ва ў Украінскім войску:[13]

Паводле яе даных, у аўторак (18 сакавіка) камандзіру вайскова-марской базы прыходзілі прадстаўнікі Чарнаморскага флёту РФ з прапановай пакінуць караблі.

«Вы незаконна знаходзіцеся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, таму прапануем вам добраахвотна яе пакінуць»

— заявілі ўкраінскім вайскоўцам. Час для прыняцьця рашэньня маракам далі да 22 гадзін. У выпадку адмовы, па словах крыніцы, ім пагражае сілавая зачыстка.

З прычыны яўнай пазазаконнасьці Крымскага рэфэрэндума, украінскія маракі апынуліся ў доосыць спэцыфічнай сытуацыі. З аднаго боку пазазаконны рэфэрэндум непрызнаны Кіевам, зь іншага — адсутнасьць рэкамэндацыяў і загадаў з боку вайсковага кіраўніцтва, а з трэцяга — верагоднасьць сілавога гвалтоўнага захвату з боку расейскіх войскаў.

У гэты дзень расейскімі вайскоўцамі быў узяты штурмам фотаграмэтрычны цэнтар Упраўленьня цэнтральнага вайскова-тапаграфічнага і навігацыйнага Галоўнага ўпраўленьня апэратыўнага забесьпячэньня Ўзброеных сілаў Украіны ў Сімфэропалі, таму верагоднасьць сілавога захвата марской базы і суднаў была высокая.

Бліжэй да 21 гадзіны (ці 22 гадзіны, па іншых крыніцах), на сайце выданьня Міністэрства абароны Ўкраіны «Украінскі флёт» зьявілася паведамленьне аб спробах штурму адміністрацыйных будынкаў вайсковай часткі, з нагоды гэтага, была прынята рашэньне адыйсьці вайсковым суднам на сярэдзіну возера (яны адыйшлі прыкладна на 700 мэтраў ад берага):[14]

Таксама, як паведамілі ў Паўднёвай вайскова-марской базе, расійскія акупанты ўжо робяць спробу захопу адміністрацыйных будынкаў украінскай вайсковай часткі. У сувязі з гэтым караблі нацыянальнага вайсковага флоту, а менавіта вялікі дэсантны карабель «Канстанцін Альшанскі», сярэдні дэсантны карабель «Магілёў», марскія тральшчыкі «Чаркасы» і «Чарнігаў», аддалі швартовы ад прычальнай сценкі і адышлі на сярэдзіну возера Донузлаў для таго, каб мінімізаваць спробу сілавога захопу. Адзначым, што сёння ў 18:00 запланаваны перамовы ўкраінскіх вайскоўцаў з кіраўніцтвам Узброеных Сіл РФ у Крыме. — Разглядацца сітуацыя, якая склалася, і канкрэтныя меры для недапушчэння эскалацыі сітуацыі ў Крыме, — заявілі ў камандаванні Вайскова-Марскіх Сіл Узброеных Сіл Украіны.

Таксама паведамлялася пра заплянаваныя на 18:00 перамовы паміж расейскім і ўкраінскім бокам.

19 сакавіка

рэдагаваць

Раніцай праз агенцтва «ТСН» было распаўсюджанае паведамленьне вайсковага флёту Ўкраіны зробленнае ад імя аднаго з чальцоў экіпажа «абложаннага» карабля:[15]

Мы далёка ад берага. Не могуць падабрацца да нас ніяк. Арганізавалі ўнівэрсальную абарону. Кідаемся гранатамі ў розныя бакі, каб ніхто не мог падысьці. Выставілі людзей са зброяй

21 сакавіка

рэдагаваць

У інтэрвію «Украінскай праўдзе» камандзір марскога тральшчыка «Чаркасы» Юры Федаш распавёў:

У 9 гадзін раніцы скончыўся тэрмін ультыматуму, пастаўленага расейскімі вайскоўцамі. Караблі «Канстанцін Альшанскі», «Кіраваград», «Чарнігаў» пайшлі да прычальнай сьценкі на загад камандзіра брыгады. «Чаркасы» адмовіліся выконваць такі загад. Пасьля гэтага, камандаваньне ВМС адхіліла камандзіра брыгады, і караблі часова спыніліся, а «Канстанцін Альшанскі» адышоў ад прычала і стаў на якар. Аднак праз тры гадзіны марскі тральшчык «Чарнігаў» усё ж пайшоў да прычала, каб здаць карабель. За ім пайшоў сярэднедэсантны карабель «Кіраваград». Яны ня ўбачылі падтрымкі краіны, дзяржавы. Пасьля гэтага, марскі тральшчык «Чаркасы», пад песні «Ворагу не здаецца наш горды вараг» пайшоў на выхад з возера Данузлаў і паспрабаваў сьцягнуць адзін карабель, каб вызваліць сабе выхад. Паколькі не хапіла магутнасьці, пачалі рвацца канцы, але дзесьці на працягу гадзіны мы сьцягвалі карабель. Мы папрасілі дапамогі ў марскога тральшчыка «Чарнігаў», каб можна было сцягнуць удваіх, на што мы атрымалі адмову

Тральшчык быў вымушаны адыйсьці ў глыб возера, дзе заняў кругавую абарону разам з дэсантным караблём «Канстантын Альшанскі»[16].

Пазьней, у гэтыж дзень, на сайце выданьня «Обозреватель» зьявілася інтэрвію зь неназваным мараком дэсантнага карабля «Канстантын Альшанскі».[17]

«Наша судна стаіць пасярод бухты возера Данузлаў, блякаванае з усіх бакоў. Ніхто з нас не мог выказаць здагадку, што такое адбудзецца. Вось ужо тры тыдні, як нас прэсуюць. Мы ня можам выйсьці з бухты, паколькі наперадзе затоплены „Ачакаў“, каля берага — расейскія караблі».

«Нам ніхто нічога не абяцаў. Але магу сказаць адно — калі будзе штурм, мы гатовыя даць адпор. Мы застаемся вернымі прысязе».

22 сакавіка

рэдагаваць

На борт карвэта «Віньніца» высадзілася спэцпадразьдзяленьне марской пяхоты РФ і забякавала экіпаж (чым фактычна захапіла карвэт).[18]

Бліжэй да вечара на сайце 5-га каналу (Украінскага тэлебачаньня) зьявілася інтэрвію з матросам дэсантнага карабля "Канстантын Альшанскі Сяргеем Ядковым. З ягоных слоў, камандаваньне дазволіла маракам выкарыстоўваць толькі дубінкі, карыстацца зброяй яны не могуць.[19]

«Чакаем захопу спэцназа, але мы не зможам супрацьстаяць. Каманда ёсць абараняць карабель. Прымяняць зброю нельга — толькі палкі ў рукапашным баі. Вы ж самі разумееце, супраць спэцназа з дубінкамі — гэта не варыянт. У нас проста баявая трывога, каб на гатоўнасьці мы былі. Бо і „Вініцу“ ўжо захапілі, і „Хэрсон“. Мы цяпер у возеры Данузлаў затрымаліся, каля Ачакава. Супрацьгазы выдалі. Мы таксама падрыхтаваліся, паставілі бочкі дымавыя. Калі будуць на нас штурмам ісці — будзем падрываць гэтыя бочкі. Нам казалі — 3 тыдні, можа, пратрымаемся. Але трэба, каб улады нешта рабілі, бо ўсе на нервах, ужо палова экіпажа пасыходзіла».

23 сакавіка

рэдагаваць

Марскі тральшчык «Чаркасы» зьдзейсьніў яшчэ адну спробу прарвацца з возера Данузлаў, але падасьпеўшы расейскі катэр, ударыў у борт судна, пасьля чаго насавая часта «Чаркасаў» апынулася на мелі. Спроба прарвацца паміж затопленных караблёў нічым ня скончылася[20].

24 сакавіка

рэдагаваць

А 10 гадзіне, расейскія вайскоўцы зьдзейсьнілі спробу штурму тральшчыка Чаркасы з дапамогай хуткасных катэраў, але з-за ўдалых манэўраў Чаркасаў, гэтая спроба не ўвянчалася посьпехам[21].

Спазнаўшы няўдачу, а 17 гадзіне, расейцы паспрабавалі штурмам захапіць Канстантын Альшанскі. Паводле стану на 17:22 мясцовага часу да карабля з правага борту падышоў баркас ЧФ РФ (з нумарам U8301), і на Канстантыне Альшанскім незамядляльна пусьцілі ў ход дымавыя заслоны.

З тральшчыка Чаркасы (які знаходзіўся непадалёк) ды зь берага было чуваць разрывы сьветлашумавых гранат і стральба з аўтаматаў.

Па зьвестках з сайту Мінабароны:

Па верхняй палубе перамяшчаюцца невядомыя ўзброеныя людзі. Экіпаж забарыкадаваўся ў адсеках карабля.

Разам з тым, адзін зь відавочцаў паведаміў у этэры 5 канала, што на борце карабля забарыкадаваліся больш за 20 чальцоў экіпажа, на судне, якое падышло, знаходзяцца амаль 200 чалавек[22][23].

Але незадоўга да штурма, скарыстаўшыся тым што вораг некаторы час яшчэ ня зможа апынуцца на караблі з-за дымавой завесы, экіпаж вывеў са строю рухавікі, сапсаваў бартавую электроніку, і разьбіў прыборы кіраваньня агнём. У выніку расейцам прыйшлося вызываць буксір для буксіроўкі Канстантына Альшанскага.

25 сакавіка

рэдагаваць

Раніцай 25 сакавіка адзіным незахопленным суднам заставася марскі тральшчык Чаркасы. Каб пазьбегнуць штурма, тральшчык усю ноч мяняў сваю дысьлякацыю на возеры. Але з Чаркасаў заўважылі што[24]:

у возеры пастаянна знаходзіцца рыбацкае судна, на якім верагодна дыслакуюцца штурмавыя групы вайскоўцаў РФ і хуткаходны расейскі катэр

А 18 гадзіне 2 хуткасных катэра расейскіх войскаў распачалі перасьлед «Чаркасаў». Але прыкладна а 19:14 (мясцовага часу) на беразе былі чутны гукі стрэлаў з боку возера.

А празь некаторы час у інтэрвію «Ўкраінскай праўдзе» старэйшы мінэр артылерыйскай мінна-тарпеднай баявой часткі старэйшы матрос карабля «Чаркасы» Аляксандар Гутнік паведаміў:[25]

«Мы паставілі дымавыя шашкі, каб яны нас не дагналі. Але яны нас дагналі і паставілі выбуховае рэчыва. Ніхто не ведае, што гэта за рэчыва. Мы здраіліся. Гэта вельмі небясьпечна, таму што яно можа падарвацца ў любы момант. У 19:40 у карабля выйшаў з ладу асноўны пост кіраваньня стырном».

Раніцай 19 красавіка 2014 году, пасьля разблакаваньня расейскімі караблямі выхаду з возера ў выніку дамоўленасьці між міністэрствамі абароны Расеі і Ўкраіны, 6 украінскіх караблёў (сярэдні дэсантны карабель «Кіраваград», супрацьлодачны карвэт «Віньніца», артылерыйскі катэр «Херсон», буксір «Ковель», танкер «Горлаўка» і буксірны катэр «Новаазёрнае») выплылі ў Адэсу[26].

Узнагароды

рэдагаваць

Украінскі бок

рэдагаваць
  • 27 сакавіка 2014 году рашэньнем сэсіі Чаркаскага гарадзкога савету, камандзіру карабля Ю. П. Федашу прысвоена званьне ганаровага грамадзяніна гораду Чаркасы, а каманду марскога тральшчыка «Чаркасы» вырашана ўзнагародзіць за заслугі перад Чаркасамі[27].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Вайна — Савет Фэдэрацыі Расеі дазволіў увесьці войскі ва Ўкраіну // Наша Ніва, 1 сакавіка 2014 г. Праверана 10 траўня 2014 г.
  2. ^ Канец клептакрата: Вярхоўная Рада адхіліла Януковіча ад пасады // Наша Ніва, 22 лютага 2014 г. Праверана 10 траўня 2014 г.
  3. ^ Януковіч папрасіў Пуціна ўвесьці войскі ва Ўкраіну // Радыё «Рацыя», 4 сакавіка 2014 г. Праверана 10 траўня 2014 г.
  4. ^ Інтэрфакс. Украіна просіць абароны ў ЭЗ, ЗША і НАТА // Наша Ніва, 1 сакавіка 2014 г. Праверана 10 траўня 2014 г.
  5. ^ а б «Газэта па-ўкраінску». Камандзіра ЧФ Расеі выгналі з базы ВМС Украіны // Хартыя’97, 5 сакавіка 2014 г. Праверана 27 красавіка 2014 г.
  6. ^ https://www.youtube.com/watch?v=Zh5iXld6a1Q Відэа Ачакава на хосьцінге Ютуб
  7. ^ http://www.unian.net/politics/893537-rossiyskie-voennyie-zatopili-korabl-pregradiv-vyihod-v-more-vms-ukrainyi-istochnik.html Российские военные затопили корабль, преградив выход в море ВМС Украины
  8. ^ http://www.youtube.com/watch?v=Zh5iXld6a1Q#t=10 Відэа затопленнага «Ачакава» на youtube
  9. ^ «Украінская праўда». Расейцы патапілі яшчэ адзін свой ​​карабель, каб заблякаваць украінцаў // Радыё «Свабода», 7 сакавіка 2014 г. Праверана 27 красавіка 2014 г.
  10. ^ Еспресо.TV. У Крыме заблакаваныя сем вайсковых караблёў Украіны // Хартыя’97, 7 сакавіка 2014 г. Праверана 27 красавіка 2014 г.
  11. ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/13/90346/ Россияне затопили четвертый корабль у базы ВМС Украины
  12. ^ https://web.archive.org/web/20140419165652/http://top.rbc.ru/society/18/03/2014/911876.shtml Около 20 кораблей ВМС Украины могут стать российскими
  13. ^ http://www.pravda.com.ua/rus/news/2014/03/18/7019430/ Украинским морякам россияне угрожают «зачисткой» на Донузлаве
  14. ^ https://web.archive.org/web/20140425201509/http://www.fleet.sebastopol.ua/articles/rosijani_rozpochali_javnu_agresiju_vidnosno_ukrajinskih_vijskovih/ «Флёт Украіны»
  15. ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/20/91285/ Расейскія акупанты захопліваюць украінскі флот у Крыме
  16. ^ Газэта «Украінская праўда». Украінскі карабель спрабуе вырвацца з блакады // Хартыя’97, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 12 красавіка 2014 г.
  17. ^ http://obozrevatel.com/politics/69038-na-bdk-konstantin-olshanskij-podnyali-ukrainskij-flag-i-gotovyatsya-k-shturmu.htm На БДК «Константин Ольшанский» подняли украинский флаг и готовы к штурму
  18. ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/22/91530/ Расейскі спецназ захапіў карвет «Вініца»
  19. ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/22/91543/ Матросы «Канстанціна Альшанскага» занялі абарону
  20. ^ «Украінская праўда». На Данузлаве ўкраінскія маракі вырываюцца з расейскай блакады // Хартыя’97, 23 сакавіка 2014 г. Праверана 12 красавіка 2014 г.
  21. ^ «Украінская праўда». «Чаркасам» атрымалася адбіць штурм // Хартыя’97, 24 сакавіка 2014 г. Праверана 12 красавіка 2014 г.
  22. ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/24/91753/ Узброеныя баевікі ўзялі штурмам карабель «Канстанцін Альшанскі»
  23. ^ http://www.youtube.com/watch?v=wrKPU_QuVMc Відэа на youtube
  24. ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/25/91843/ Тральщик «Черкассы» выстоял ночь и готов к отражению атаки
  25. ^ http://charter97.org/be/news/2014/3/25/91899/ http://charter97.org/be/news/2014/3/25/91899/
  26. ^ УНІАН. Украінскія караблі выйшлі з разблакаванай бухты Данузлаў // Хартыя’97, 19 красавіка 2014 г. Праверана 23 траўня 2014 г.
  27. ^ Черкаські депутати вирішили присвоїти капітану легендарного тральщика звання почесного громадянина міста