Ві́ньніца — шматмэтавы баявы карабель клясы карвэт, праекту 1124П («Альбатрос», анг. Grisha-II class паводле клясыфікацыі НАТА) прызначаны для прыбярэжнага дзеяньня Вайскова-Марскіх Сіл Украіны.

U206 Віньніца

Краіна: Украіна Украіна
Тып: Карвэт
Кляса: супрацьлодкавы карабель
Праект: 1124 П
Гісторыя:
Вытворца: СССР СССР Суднабудаўнічы завод імя М Горкага, г. Зеленадольск, Татарстан
Пачатак будаўніцтва: 23 сьнежня 1975
Спуск на ваду: 12 верасьня 1976
Пачатак эксплюатацыі: 24 сьнежня 1976 г.
Характарыстыкі:
Водазьмяшчэньне: 990 т (поўнае), 830 т (стандартнае)
Даўжыня: 71,2 м
Шырыня: 10,1 м
Магутнасьць: 56 000 к.с.
Аўтаномнасьць плаваньня: 9 сутак (паліва), 18 сутак (правіянт)
Павозка: 79 чалавек
Узбраеньне:
Артылерыя: 2х2 57-мм АУ АК-725
Мінна-тарпэднае ўзбраеньне: 2х2 533-мм ТА ДТА-5Э-1124,

2х12 213-мм РБУ-6000

Гісторыя карабля

рэдагаваць

Пагранічны вартавы карабель з заводзкім нумарам 775 быў закладзены ў элінгу Зяленадольскага суднабудаўнічага заводу (Татарстан) 23 сьнежня 1975 г. Залічаны ў сьпісы караблёў марскіх частак памежных войскаў КДБ СССР 17 чэрвеня 1976 г. Пасьля спуску на ваду 12 верасьня 1976 г. па ўнутраных водных шляхах адбуксіраваны ў Азоўскае мора, а адтуль — на завод «Пэрсэй» (Севастопаль) для дабудоўкі, а таксама для наладачных і хадавых вырабаваьньняў.

 

Крымскі крызіс (2014)

рэдагаваць

гл. Блякада ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў

Падчас Крымскага крызісу карвэт быў захоплены расейскімі войскамі на месцы дысьлякацыі ля пасёлку Новаазёрнае, што на возеры Данузлаў.

7 сакавіка карвэт Віньніца разам зь яшчэ з 6 вайсковымі караблямі апынуліся заблякаванымі на возеры Данузлаў. Гэта адбылося пасьля таго як побач з затопленым расейскімі вайскоўцамі караблём «Ачакаў» было затоплена дапаможнае вадалазнае судна[1].

22 сакавіка 2014 г., спэцыяльнае падразьдзяленьне марской пяхоты РФ, пасьпяхова зьдзейсьніла захват карвэта[2].

19 красавіка 2014 г., згодна з дамоўленасьцю між абароннымі ведамствамі Ўкраіны і РФ, карвэт Віньніца з шэрагам іншых караблёў, пад сьцягам Украіны быў накіраваны ў порт г. Адэсы[3].