Чаркасы (марскі тральшчык)

«Чарка́сы» (U-311) — марскі тральшчык праекту 266М, карабель супрацьміннай абароны марской зоны ВМС Украіны. У ВМФ СССР называўся «выведнік» (завадзкі нумар 950).

U-311 Чаркасы

Краіна: Украіна Украіна
Тып: марскі тральшчык
Праект: 266М
Гісторыя:
Вытворца: Сярэдне-Неўскі суднабудаўнічы завод
Спуск на ваду: 1976 год
Пачатак эксплюатацыі: 10 чэрвеня 1977 г.
Статус: невядомы пасьля 25 сакавіка 2014 г.
Войны і канфлікты: Расейская інтэрвэнцыя ва Ўкраіне (2014)
Характарыстыкі:
Даўжыня: 61,2 м
Шырыня: 10,2 м
Уляганьне: 3,45
Сілавая ўсталёўка: 2 дызэль-гэнератары ДГ-200, ДГ-100 — 300 кВт
Рухавікі: 2 дызэлі М-503Б
Магутнасьць: 5000 к.с.
Хуткасьць: 16 вузлоў (макс.)
Павозка: 68 чал.
Узбраеньне:
Артылерыя: 2×2 30-мм АУ АК-230М (2000 стрэлаў), 2×2 25-мм 2М-3М (2000 стрэлаў)

Асаблівасьці праекту

рэдагаваць

Праект 266М — мадэрнізаваная вэрсія тральшчыкаў праекту 266 — спэцыялізаваных караблёў, прызначаных для выкананьня задачаў супрацьміннай абароны атрадаў баявых караблёў, канвояў, асобных караблёў і судоў у марской і блізкай акіянскіх зонах праз пошук і выяўленьне марскіх якарных і донных мін, іх траленьня і зьнішчэньня.

Акрамя таго, гэтыя караблі былі прыстасаваныя для пастаноўкі актыўных і абарончых мінных загарод. У выніку эксплюатацыі тральшчыкаў 266-га праекту быў выяўлены шэраг недахопаў у параўнаньні з аналягічнымі караблямі замежнай вытворчасьці, у прыватнасьці:

  • адсутнасьць сродкаў гідраакустычнага пошуку донных мін,
  • недастатковыя хадавыя характарыстыкі.

Разам з тым у 1960-х гадах зьявілася новае карабельнае ўзбраеньне і спэцыяльнае абсталяваньне, з-за гэтага паўстала патрэба мадэрнізацыі праекту. У 1965 годзе тактыка-тэхнічнае заданьне на распрацоўку тральшчыкаў праекту 266М атрымала Заходняе праектна-канструктарскае бюро.

Новы праект адрозьніваўся ад папярэдніка больш дасканалым супрацьмінным узбраеньнем: замест электрамагнітнага трала ён быў абсталяваны глыбакаводным тралам з апаратурай кіраваньня, тралам для зьнішчэньня актыўных мін, тэлевізійным і комплексным шукальнікамі мін, якія цягнуцца за суднам, гідраакустычнай станцыяй «Мезень» (якая забясьпечвае выяўленьне донных мін). Выкарыстаньне слабамагнітных матэрыялаў корпуса, сучасных (на той час) канструктыўных рашэньняў для праектаваньня рухальнай устаноўкі, дазволілі зьнізіць да мінімуму ўласныя акустычныя палі судна[1]. Марскія тральшчыкі праекту 266М будаваліся Сярэдненеўскім і Хабараўскім суднабудаўнічымі заводамі ў 1970—1978 гадах. Усяго быў пабудаваны 31 тральшчык дадзенага тыпу[2].

Гісторыя стварэньня

рэдагаваць
 

Марскі тральшчык з заводзкім нумарам C-950 быў закладзены ў элінгі Сярэдне-Неўскага суднабудаўнічага заводу ў 1975 годзе. Спушчаны на ваду праз год. Залічаны ў сьпісы караблёў Ваенна-марскога флёту СССР 10 чэрвеня 1977 году. Загадам галоўнакамандуючага ВМФ залічаны ў склад Чарнаморскага флёту. Пасьля распаду СССР перайшоў да Ўкраіны.

Расейская інтэрвэнцыя ва Ўкраіне (2014)

рэдагаваць

Амаль адразу судна апынулася заблякаваным на возеры Данузлаў, адзіны марскі шлях з возера быў перакрыты праз затапленьне некалькіх расейскіх караблёў (з 6 па 13 сакавіка было затоплена 4 караблі, якія блякавалі сваімі карпусамі выхад з возера). Каманда тральшчыка «Чаркасы» прыняла рашэньне адплыць на судне да цэнтру возера.

  • 21 сакавіка «Чаркасы» паспрабаваў «сьцягнуць» адзін з затопленых караблёў перакрываючых выхад з акваторыі возера Данузлаў. Аднак магутнасьці «Чаркасаў» было недастаткова для такой справы, і праз гадзіну спроб тральшчык быў вымушаны адыйсьці ў глыб возера, дзе заняў кругавую абарону разам з дэсантным караблём «Канстантын Альшанскі»[3]. Трэба дадаць, што ў гэты час на прычале на возеры знаходзіўся марскі тральшчык «Чарнігаў». Капітан «Чаркасаў» прасіў дапамогу ў тральшчыка «Чарнігаў», каб можна было сьцягнуць адзін з блякуючых караблёў агульным моцам двух тральшчыкаў, аднак тральшчык «Чарнігаў» вырашыў здацца расейскім вайскоўцам.
  • 23 сакавіка 2014 г. судна зьдзейсьніла спробу прарвацца з возера Данузлаў, але падасьпеўшы расейскі катэр, ударыў у борт судна, пасьля чаго насавая часта «Чаркасаў» апынулася на мелі. Спроба прарвацца паміж затопленных караблёў нічым ня скончылася[4].
  • 24 сакавіка 2014 г. — спроба штурму судна з дапамогай хуткасных катэраў не ўвянчалася посьпехам[5].
  • 25 сакавіка 2014 г. — тральшчык «Чаркасы» быў захоплены расейскім дэсантам.

Падчас Расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіне стаў апошнім караблём, які быў захоплены войскамі РФ у бухце на возеры Данузлаў[6][7].

Далейшы статус тральшчыка невядомы, фактычна з 25 сакавіка ён належыць Расеі. Але сапсаваная рухацельная ўсталёўка патрабуе пэўнага часу для рамонта.

Узнагароды

рэдагаваць
  • 27 сакавіка 2014 г. рашэньнем сэсіі Чаркаскай гарадзкой рады, камандзіру карабля Ю. П. Федашу прысвоена званьне ганаровага грамадзяніна гораду Чаркасы, а каманду марскога тральшчыка «Чаркасы» вырашана ўзнагародзіць за заслугі перад Чаркасамі[8].

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • 5 красавіка 2014 г. губэрнатар Чаркаскай вобласьці прапанаваў назваць вуліцу ў Чаркасах у гонар аднайменнага тральшчыка[9];
  • На апошнім аматарскім відэа з тральшчыка «Чаркасы» апублікаванага на сэрвісе YouTube, зьнятага за некалькі дзён да захопу расейцамі, каманда судна сьпявае песьню гурта «Ляпіс Трубяцкі» пад назвай «Воины света»[10].
  1. ^ Морские тральщики проектов 266, 266Э (Yurka), 266М, 266МЭ (Natya), 12660 (Gorya)
  2. ^ Сьпіс тральшчыкаў праекту 266М
  3. ^ Газэта «Украінская праўда». Украінскі карабель спрабуе вырвацца з блакады // Хартыя’97, 21 сакавіка 2014 г. Праверана 12 красавіка 2014 г.
  4. ^ «Украінская праўда». На Данузлаве ўкраінскія маракі вырываюцца з расейскай блакады // Хартыя’97, 23 сакавіка 2014 г. Праверана 12 красавіка 2014 г.
  5. ^ «Украінская праўда». «Чаркасам» атрымалася адбіць штурм // Хартыя’97, 24 сакавіка 2014 г. Праверана 12 красавіка 2014 г.
  6. ^ «Украінская праўда». Штурм «Чаркасаў»: карабель замінавалі, былі чутныя выбухі (рас.) // Хартыя’97, 25 сакавіка 2014 г. Праверана 12 красавіка 2014 г.
  7. ^ РОСІЙСЬКІ ОКУПАНТИ ЗАХОПЛЮВАЛИ «ЧЕРКАСИ» ПОНАД 2 ГОДИНИ. Прапор лишається до ранку
  8. ^ Черкаські депутати вирішили присвоїти капітану легендарного тральщика звання почесного громадянина міста
  9. ^ Ткаченко запропонує назвати вулицю на честь тральщика «Черкаси»
  10. ^ Воіны дабра: маракі «Чаркасаў» сьпяваюць песьню «Ляпісаў» // Хартыя’97, 26 сакавіка 2014 г. Праверана 12 красавіка 2014 г.