Масква (ракетны крэйсэр)
«Масква́» (раней — «Слава») — вайсковы ракетны крэйсэр Чарнаморскага флёту Расеі праекту 1164 «Атлянт». Пабудаваны на суднабудаўнічым заводзе імя 61 камунара ў Мікалаеве. Прызначаны для нанясеньня ўдараў па буйных надводных караблях суперніка, забясьпечвае баявую ўстойлівасьць карабельных супрацьлодкавых груп. Супрацьпаветраная абарона выдаленых злучэньняў, агнявая падтрымка дэсанта.
Масква | |
---|---|
Краіна: | Расея |
Тып: | Ракетны крэйсэр |
Праект: | 1164 «Атлянт» |
Гісторыя: | |
Спуск на ваду: | 1976 г. |
Пачатак эксплюатацыі: | 1979 г. |
Войны і канфлікты: | Крымскі крызіс (2014) |
Характарыстыкі: | |
Узбраеньне: |
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Спушчаны на ваду ў 1976 годзе. Уведзены ў строй у 1979. Вадазьмяшчэньне 9800 т (поўнае 11 490 т). Даўжыня 186,4 м, шырыня 20,8 м, вышыня 42,5 м, асадка 8,4 м. Хуткасьць 32 вузлы (эканомная 16 вузлоў). Аўтаномнасьць плаваньня поўная (30 вузл.): 2500 міль, эканомная: 6000 міль, 30 сутак. Экіпаж 510 чалавек.