Беліца (Жлобінскі раён)
Бе́ліца[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на аднайменнай рацэ. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету. Насельніцтва 374 чал. (2004). Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад места Жлобін, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Новікі (лінія Бабруйск — Жлобін), за 99 км ад Гомелю.
Беліца | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Былыя назвы: | Слабада-Беліца, Лукаўская Слабада |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Луцкі |
Насельніцтва: | 374 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′7″ пн. ш. 29°58′0″ у. д. / 52.93528° пн. ш. 29.96667° у. д.Каардынаты: 52°56′7″ пн. ш. 29°58′0″ у. д. / 52.93528° пн. ш. 29.96667° у. д. |
Беліца на мапе Беларусі Беліца |
Аўтадарога Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з прастакутнай мэрыдыянальнай вуліцы, да якой на поўдні далучаецца кароткая прастакутная вуліца. На поўначы паралельна да галоўнай, праходзяць чатыры кароткіх вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1661 годзе згадваецца як частка даўно выдзеленага з Рагачоўскага староства маёнтку Лукі ў Рэчыцкім павеце ВКЛ.[2] Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як слабада ў Лукаўскай вобласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1850 годзе ўласнасьць казны. У 1885 годзе знаходзіліся слабада і фальварак. Паводле перапісу 1897 году вёска Слабада-Беліца (яна ж Лукаўская Слабада) працаваў вятрак. Значную долю ў эканоміцы гаспадара аднайменнага маёнтка І. М. Падвальнага займала нарыхтоўка і продаж лесу. У 1909 годзе 955 дзесяцін зямлі.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Беліца». У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 32 двары, забілі 8 жыхароў. 49 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 году ў складзе дапаможнай гаспадаркі «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі). Працуюць аддзяленьне сувязі, пачатковая школа, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1850 — 32 двары, 237 жыхароў; 1897 — 98 двароў, 664 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 106 двароў; 1940 — 148 двароў, 720 жыхароў; 1959 — 627 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 160 гаспадарак, 374 жыхары[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ LVIA f. 525 ap. 8 b. 24 l. 5
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.