Беліца (прыток Добасны)

рака ў Беларусі

Бе́ліца, Лу́каўскі навал — рака ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Добасны (басэйн Дняпра). Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 197 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Рака
Беліца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Старая Кашара
Вусьце Добасна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 31 км
Плошча басэйну 197 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Старая Кашара Рагачоўскага раёну. За 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Малевічы Жлобінскага раёну ўпадае ў Добасну. Прытокі — мэліярацыйныя каналы агульнай працягласьцю 168 км. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 65

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 65