Палесьсе (прадпрыемства)
«Палесьсе» — найбольшае трыкатажнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 1965 году ў Пінску (Берасьцейская вобл.).
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Ад пражы да трыкатажу |
Заснаваная | 27 студзеня 1965 (59 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Савет народнай гаспадаркі БССР |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Берасьцейская вобласьць |
Адрас | Пінск, Першамайская вул., д. 159, корп. 3 |
Ключавыя фігуры | Віктар Вайтовіч, Уладзімер Макарскі[1] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | джэмпэр, жакет, нагавіцы, спадніца, сукенка, сьвітэр, шалік, шапка |
Абарачэньне | ▼273,012 млрд рублёў[2] (2014; $26,609 млн)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼-66,265 млрд руб ($-6,459 млн) |
Чысты прыбытак | ▼-64,872 млрд руб ($-6,323 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 2267 (2014) |
Матчына кампанія | «Беллегпрам» |
На 2015 г. мела 24 крамы «Пінскі трыкатаж» у 13 гарадах ва ўсіх абласьцях краіны.
Мінуўшчына
рэдагаваць27 студзеня 1965 г. пачалося ўсьвядзеньне вытворчых карпусоў Пінскага камбінату верхняга трыкатажу, што сталася найбуйнейшым прадпрыемствам лёгкай прамысловасьці Беларусі. 28 сьнежня 1968 г. пусьцілі 1-ую чаргу вытворчасьці. У 1970 г. адчынілі камвольную фабрыку (часальна-прадзільную вытворчасьць) для выпуску паўшарсьцяной і штапельнай(ru) пражы. У 1972 г. увялі ў дзеяньне фабрыку аб’ёмнай пражы для выпуску поліакрыланітрыльнай(en) пражы. 28 жніўня 1980 г. камбінат ператварылі ў Пінскае прадзільна-трыкатажнае аб’яднаньне. 16 кастрычніка 1991 г. назоў зьмянілі на Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднаньне «Палесьсе», якое 10 лютага 1992 г. увайшло ў канцэрн «Беллегпрам» (Менск). 20 лютага 1995 г. аб’яднаньне сталася ААТ[4]. На 2001 г. вырабляліся трыкатаж, аб’ёмная і шарсьцяная пража[5].
На 2011 г. ААТ «Палесьсе» мела каля 4 тыс. супрацоўнікаў, зь якіх 1450 (36%) працавалі на фабрыцы. Ажыцьцяўляўся пашыў джэмпэраў, жакетаў, спартовых касьцюмаў, сукенак і сьвітэраў. Уласная сетка збыту ў Беларусі налічвала звыш 20 фірмовых крамаў, найбольш у сталіцы і Пінску. Палова вырабаў экспартавалася ў Расею[6]. На 2013 г. вытворчыя плошчы ААТ складалі 11,87 га. Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў Віцебску, Гомелі і Магілёве. Сетка збыту складалася з 8 крамаў у Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласьцях. У асноўным выпускаліся пража (51%) і трыкатаж (47%). Гадавая вытворчая магутнасьць прадпрыемства склала 4166 тонаў пражы (2 724 тн. аб’ёмнай — 65%, 1 161 тн. шарсьцяной — 28% і 281 тн. штапельнай — 7%), 1878 тыс. трыкатажных вырабаў і 12 тн. трыкатажнага палатна. ААТ «Палесьсе» мела 3232 супрацоўнікі[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кантактныя зьвесткі (рас.) // ААТ «Палесьсе», 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2014 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 29 траўня 2015 г. Праверана 19 верасьня 2015 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2014 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 19 верасьня 2015 г.
- ^ Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднаньне «Палесьсе» (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь, 2012 г. Праверана 19 верасьня 2015 г.
- ^ Пінскі камбінат верхняга трыкатажу // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 370. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
- ^ Уладзімер Хількевіч, Алена Даўжанок. А пра моду спытайце ў «Палесься» // Зьвязда : газэта. — 29 верасьня 2011. — № 186 (27049). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Інфармацыйны мэмарандум ААТ «Палесьсе» (рас.) // Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, 2014 г. Праверана 19 верасьня 2015 г.
- ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №276/2023 (укр.) Прэзідэнт Украіны
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зваротная сувязь (рас.) // ААТ «Палесьсе», 2021 г. Праверана 15 чэрвеня 2021 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |