Жлобінская швейная фабрыка
Каардынаты: 52°53′28″ пн. ш. 30°2′26″ у. д. / 52.89111° пн. ш. 30.04056° у. д.
«Жлобінская швейная фабрыка» — дзяржаўнае швейнае прадпрыемства Беларусі па вырабе дзіцячага адзеньня, заснаванае ў студзені 1961 году ў Жлобіне (Гомельская вобласьць). Месьціцца ў Жлобіне па адрасе: вул. Пятроўскага, д. 17. На 2017 г. мела секцыі па продажы ў крамах Віцебска, Гомеля і Магілёва, 2 уласныя крамы «Францішка» ў Жлобіне і Менску ў гандлёвым цэнтры «Е-Сіці» (вул. Дзянісаўская, д. 8).
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1 студзеня 1961 (63 гады таму) |
Заснавальнікі | Камбінат побытавага абслугоўваньня Жлобіна |
Разьмяшчэньне | Жлобін (Гомельская вобласьць, Беларусь) |
Ключавыя фігуры | Сьвятлана Баброўская |
Галіна | лёгкая прамысловасьць |
Прадукцыя | дзіцячае адзеньне |
Абарачэньне | 2,847 млн рублёў (2016 г.; $1,424 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | 170 тыс. рублёў (2016 г.; $85 тыс.) |
Чысты прыбытак | 35 тыс. рублёў (2016 г.; $17,5 тыс.) |
Лік супрацоўнікаў | 224 (2017 г.)[1] |
Матчына кампанія | «Беллегпрам» (Менск) |
Аўдытар | Аляксандар Дваракоўскі (в. Азершчына, Рэчыцкі раён) |
Мінуўшчына
рэдагавацьУ студзені 1961 году Жлобінскую швейную фабрыку заснавалі на аснове арцелі «Аб'яднаная праца», створанай у 1945 годзе і перададзенай камбінату побытавага абслугоўваньня 30 верасьня 1960 году. На пачатку на фабрыцы шылі працоўнае і школьнае адзеньне, курткі для хлопцаў і нагавіцы. Пазьней перайшлі на выраб дзіцячага адзеньня. У 2011 г. прыбытак склаў 1,2 млрд рублёў ($214 тыс.). На травень 2012 г. фабрыка наймала каля 300 супрацоўнікаў, зь іх 27 мужчынаў. Звыш 25% супрацоўнікаў складалі вучні мясцовага ліцэя. Месячны заробак швачкі складаў 2,27 млн рублёў ($271). Рэнтабэльнасьць перавышала 22%. Фабрыка вырабляла дзіцячую вопратку (камізэлькі, нагавіцы, пінжакі), вытворчае адзеньне (гарнітуры і халаты) і пасьцельную бялізну[2]. У 2013 г. налічвалася 270 супрацоўнікаў, якія вырабілі 84 тыс. адзінак адзеньня.
На 31 сьнежня 2016 г. сродкі ААТ «Жлобінская швейная фабрыка» склалі 2,02 млн рублёў ($1,01 млн). Зь іх абаротныя сродкі — 1,213 млн рублёў ($606,6 тыс.; 60% сродкаў): дэбіторская запазычанасьць — 657 тыс. рублёў ($328,5 тыс.; 54% абаротных сродкаў), таварныя запасы — 517 тыс. рублёў ($258,5 тыс.; 42,6%)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Акцыянэрам (рас.) // ААТ «Жлобінская швейная фабрыка», 2017 г. Праверана 5 кастрычніка 2017 г.
- ^ Ірына Асташкевіч, Віктар Бойка, Алена Даўжанок. Сукенкі для сапраўдных прынцэс // Зьвязда : газэта. — 31 траўня 2012. — № 102 (27217). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя крыніцы
рэдагаваць- Месцы набыцьця вырабаў (рас.) // ААТ «Жлобінская швейная фабрыка», 2017 г. Праверана 5 кастрычніка 2017 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |